|
За 40 гадоў Дзяржаўны мемарыяльны комплекс “Хатынь”
наведалі каля 36 мільёнаў чалавек больш чым са 100 краін свету.

Людзі розных палітычных перакананняў і веравызнанняў
прыязджаюць у Хатынь ушанаваць памяць бязвінных ахвяр Другой сусветнай вайны.
Наведванне мемарыяла прымушае людзей усвядоміць кволасць міру, задумацца
аб Вечным.
У ліку ганаровых наведвальнікаў мемарыяла сакратары ААН У Тан і Х. Перэс дэ
Куэльяр, Прэзідэнт ЗША Рычард Ніксан, прэзідэнты Фінляндыі У.К.Кекканен і
М.Койвіста, Прэмьер-міністр Індыі Раджыў Гандзі, Генеральны сакратар
камуністычнай партыі Кубы Фідэль Кастра, Старшыня Выканаўчага камітэта
Арганізацыі вызвалення Палесціны Ясір Арафат, Прэзідэнт Румыніі І.Іліеску,
Прэзідэнт Казахстана Н.Назарбаеў, Старшыня кампартыі Кітая Ху Цзінтао і многія
іншыя вядомыя палітычныя дзеячы.

|