|
Крок 1
Мемарыяльны архітэктурна-скульптурны комплекс «Хатынь» (плошча 32 гектары) паўтарае планіроўку былой вёскі і складаецца з асобных фрагментаў. У цэнтры мемарыяла ўзвышаецца бронзавая скульптура Няскоранага чалавека – быццам ён ідзе насустрач вам з паміраючым хлопчыкам на руках. Вышыня скульптуры 6 метраў.

|