|
Крок 3
Злева ад скульптуры ўвекавечана месца загубы жыхароў вёскі. Над брацкай магілай Вянок памяці са словамі звароту загінуўшых да жывых: «Людзі добрыя, помніце: мы любілі жыццё, і Радзіму нашу, і вас, дарагія. Мы згарэлі жывымі ў агні. Наша просьба да ўсіх: няхай жалоба і смутак абернуцца ў мужнасць вашу і сілу, каб змаглі вы ўсталяваць мір і спакой на зямлі. Каб ад гэтага часу нідзе і ніколі ў віхуры пажараў жыццё не памірала!»

|
|