|
Крок 9
На зямлі беларускай вёскі Хатынь створаны адзіныя ў свеце «Могілкі вёсак», на якіх сімвалічна пахаваны 185 беларускіх вёсак, што падзялілі лёс Хатыні і не адрадзіліся пасля вайны (186-я вёска – сама Хатынь). Магіла вёскі ўяўляе сабой сімвалічнае папялішча. У цэнтры – п’едэстал у выглядзе языка полымя – сімвал таго, што вёска была спалена. У жалобнай урне захоўваецца зямля вёскі, што перажыла трагедыю Хатыні і таксама не была адноўлена. На магіле напісаны назва вёскі і назва раёна, у якім знаходзілася вёска.

|
|