Трагедыя ў вёсцы Дальваадбылася 19 чэрвеня 1944 года, за 10
дзёнда вызвалення тэрыторыі Плешчаніцкагараёна ад
нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Ніхто з жыхароў вёскі не ведаў, што гэты дзень стане для іх апошнім.
Напярэдадні невялікаягрупа партызан каля вёскі Дальва пашкодзіла кабель тэлефоннай сувязі. Нямецкія сувязісты, якія знаходзіліся у вёсцы Жардзяжжа, аднавілі сувязь і выклікалі карнікаў.
З боку вёскі Жардяжжа выехалі грузавікі і спыніліся на ўскрайку вёскі. Шчыльным кальцом гітлераўцы акружылі вёску. Усіх жыхароў зганялі да дома Васіля Кухаронка. Жанчыны і дзеці не разумелі, што адбываецца. Дзеці,якіхпаднялі з ложкаў,
плакалі… Карнікі пачалі заганяць усіх людзей в хату. Дзверы зачынілі.
Кінулі гранату ў хату. Успыхнула, загудзела полымя...
Загінула
44 чалавекі: 2
мужчыны, 13 жанчын і 29 дзяцей.
Самаму малодшаму з іх, Кастусю Кухаронку, не было яшчэ і2-х гадоў.
Только адзін змог уратавацца — 13-гадовы Мікалай Гірыловіч. У той апошні дзеньДальвыён пасвіў каняў двух кіламетрах ад вёскі. Тое, што
ўбачыў, калі прыбег у родную
вёску, усё жыццё было перад вачыма: жах чорнага панядзелка, калі так пакутліва памірала яго Дальва, усе да болю блізкія і родныя людзі. А
яшчэ не забываўся густы цяжкі пах,што стаяўна
папялішчы.
Пазней ён расказаў, як ўсё адбылося:«Калі развеяўся
дымна папялішчы дома Васіля
Кухаронка, у які сагналі ўсіх жыхароў вёскі, я ўбачыў мёртвыхмаці і брата. Яшчэ доўга, да раніцы наступнага дня тлелі, дагаралі галавешкі. Абгарэлыя косці маіх бацькоў, траіх
братоў, другіх дальвінцаў праляжаліяшчэ 10 дзён. Не маглі жывыя выканацьсвой доўг перад загінуўшымі: акупанты
адыходзілі, аказвалі жорсткае супрацьстаянне.Толькі ў другой палове дня 29 чэрвеня, калі прыйшлі воіны-вызвалітелі,
на месцы трагедыі сабраліся жыхары суседніх вёсак і пахавалі загінуўшых у брацкай магіле. Паставілі тры драўляныя крыжы розныяпа вышыні: у памяць аб старэйшым, сярэднім і малодшым пакаленнях...»