русская версия      English version      Deutsch Version

Філіялы ДМК "Хатынь"

   Версія для друку

Мемарыяльны комплекс  “Курган Славы” створаны на 21-м кіламетры шашы  Мінск-Масква  (М1) у гонар завяршэння аперацыі па вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

 У аперацыі пад кодавай назвай  “Багратыён” прымалі ўдзел чатыры франты: 1-ы Беларускі, 2-гі Беларускі, 3-ці Беларускі і 1-ы Прыбалтыйскі, пад камандаваннем праслаўленых палкаводцаў К.К. Ракасоўскага, Г.Ф. Захарава, І.Д.Чарняхоўскага і І.Х. Баграмяна, а таксама маракі Дняпроўскай рачной флатыліі і эскадрыльі французскіх лётчыкаў-дабравольцаў “Нармандыя”. Значную дапамогу арміі аказалі беларускія партызаны. У выніку аперацыі “Багратыён” нашы войскі поўнасцю вызвалілі тэрыторыю Беларусі, частку Літвы і яе  сталіцу Вільнюс, частку Латвіі, частку польскіх зямель і выйшлі да мяжы з Германіяй.

Распрацоўваючы ансамбль “Курган Славы Савецкай Арміі – вызваліцельніцы Беларусі”, скульптары Андрэй Бембель і Анатоль Арцімовіч, архітэктары Леў Міцкевіч і Алег Стаховіч імкнуліся да суровай і строгай прастаты. Дзякуючы гэтаму, зямля, бетон і метал ажылі і загаварылі, нагадваючы аб тым подзвігу, які здейсніў савецкі народ у адзінаборстве з ворагам.

У аснаванне Кургана была закладзена зямля гарадоў-герояў Масквы, Ленінграда, Валгаграда, Севастопаля, Адзесы, Кіева, Брэсцкай крэпасці-героя.

Урачыстае адкрыццё Кургана Славы адбылося 5 ліпеня 1969 года.

Курган Славы Савецкай Арміі – вызваліцельніцы Беларусі ўключаны ў дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.          

 


зваротная сувязькарта сайта © 2005 ДМК «Хатынь»
Распрацоўка сайта — Pixelhead