русская версия      English version      Deutsch Version

Палітыка генацыду

   Версія для друку

Ла В.№ 52/41 г.Кдос
Сакрэтна!

Дванаццаць патрабаванняў да паводзін немцаў на Усходзе і абыходжання з рускімі

.
8.
Не гаварыце, а дзейнічайце. Рускіх вам ніколі не "перагаварыць" і не пераканаць прамовамі. Гаварыць ён можа лепш за вас, таму што ён прыроджаны дыялектык і атрымаў у спадчыну "філасофстваванне". У час размоў і дэбатаў вы прайграеце. Вам неабходна дзейнічаць. Рускаму імпануе толькі дзеянне, таму што ён сам жанчынападобны і сентыментальны.

.Рускія хочуць быць толькі кіруемай масай. Такое дзеянне і акажа на іх прыход немцаў, таму што тым самым здзейсніцца і іх асабістае жаданне: “Прыйдзіце і пануйце над намі”. Пагэтаму ў рускага не павінна складвацца ўяўленне, што вы вагаецеся. Вы павінны быць чалавекам справы, чалавекам дзеяння, які без дэбатаў, без доўгіх бескарысных размоў і без філасофствавання вызначае, што трэба зрабіць, і дакладна аддае распараджэнні. Тады рускі будзе вам паслухмяна служыць. Не падыходзьце з нямецкімі меркамі і звычаямі, забудзьцеся пра ўсё нямецкае, акрамя самой Германіі.

.
11.
Нястача, голад, здаволенне малым – такая доля рускага чалавека на працягу стагоддзяў. Яго страўнік расцяжны, пагэтаму ніякага фальшывага спачування. Не спрабуйце навязаць нямецкі стандарт жыцця і змяніць рускі лад жыцця.

12.
Спадзявайцеся цалкам на саміх сябе, пагэтаму ніякіх скаргаў або зваротаў за дапамогай да вышэйстаячых. Дапамажы сабе сам, і дапаможа табе Бог!

Берлін, 1 чэрвеня 1941г.
подпіс Баке

[8, c. 46]

зваротная сувязькарта сайта © 2005 ДМК «Хатынь»
Распрацоўка сайта — Pixelhead