русская версия      English version      Deutsch Version

Палітыка генацыду

   Версія для друку

МIНСКАЕ ГЕТА

Жыхары Мінскага гета

Мінскае гета – буйнейшае ў Еўропе, у ім было знішчана каля 100 тысяч чалавек.

Бязлітасна знішчаліся грамадзяне яўрэйскай нацыянальнасці. Яўрэяў ссялялі ў спецыяльныя раёны — "гета", маёмасць канфіскоўвалі. У ліпені 1941г. у Мінску фашысты стварылі яўрэйскае гета.

Грамадзяне яўрэйскай нацыянальнасці, сагнаныя для перасялення ў Мінскае гета.

Тэрытарыяльна яно ахоплівала вуліцы Астроўскага, Абуўную, Апанскага, Сухую, Заслаўскую, Юбілейную плошчу і іншыя прылеглыя вуліцы. Неяўрэйскае насельніцтва з гэтага раёна было выселена. Тэрыторыя гета была агароджана высокай сеткай калючага дроту і ахоўвалася. Сюды фашысты сагналі каля 10 тысяч чалавек яўрэйскай нацыянальнасці. Акупанты здзекваліся над зняволенымі, рабавалі іх, мучылі, калолі штыкамі, кідалі жывымі ў агонь. Асуджаных на смерць прымушалі спяваць песні, танцаваць, а потым расстрэльвалі. У гета было скучана, брудна, голадна. Пагромы ішлі адзін за другім. Да жніўня 1941 года засталося каля 85 тысяч чалавек, а да лета 1942 г. фашысты знішчылі практычна ўсіх. Уражваюць цынізм і абыякавасць, з якімі фашысты вялі падлік загубленых імі людзей. 31 ліпеня 1942 г. генеральны камісар Кубэ дакладваў рэйхскамісару «Остланда» Лёзе: «За апошнія дзесяць тыдняў у Беларусі ліквідавана каля 55 тысяч яўрэяў. У Мінскай вобласці яўрэі поўнасцю знішчаны». Так было па ўсёй Беларусі.

На тэрыторыі Беларусі было створана звыш 70 гета

Мемарыяльны комплекс «Мінскае гета» адкрыты ў Мінску 10 ліпеня 2000 года. Помнік ахвярам гітлераўскага генацыду (Яма) ў г. Мінску на вуліцы Заслаўскай. Архітэктар – Л.Левін, скульптары – Э.Полак, А.Фінскі.

зваротная сувязькарта сайта © 2005 ДМК «Хатынь»
Распрацоўка сайта — Pixelhead