русская версия      English version      Deutsch Version

Палітыка генацыду

   Версія для друку

Оберфюрэр СС, д-р Оскар Дзірлевангер (1895-1945):
жнівень – верасень 1944 г.

Нарадзіўся ў Вюрцбургу. Удзельнічаў у вайне 1914 – 1918 гг., некалькі разоў узнагароджаны, звольнены ў чыне старшага лейтэнанта. У 1919 – 1923 гг —. член розных добраахвотных карпусоў. У 1920 — 1921 гг. знаходзіўся ў турме за парушэнне закона саюзнікаў аб раззбраенні. З 1919 г. — член Германскага народнага саюза абароны. У 1921 г. адлічаны з вышэйшай гандлёвай школы ў Мангейме за антысеміцкія выступленні. З 1923 г. — член НСДАП, выключаны ў 1926 г., зноў уступў і выйшаў у 1928 г. У 1922 г. абараніў доктарскую дысертацыю. У1923 – 1933 гг. – гаспадарчы кантралёр, саветнік па падаткаабкладанню і дырэктар прадпрыемства. У 1932 г. прыняты ў СА і зноў уступіў у НСДАП. Затым быў асуджаны за парушэнне спакою ў краіне. У 1933 г. – намеснік кіраўніка ведамства па працы ў Хайль-броне. У 1934 г. за разбэшчванне малалетніх да 14 гадоў быў прыгавораны да двух гадоў турмы. У сакавіку 1937 г. уступіў у Іспанскі замежны легіён, з красавіка 1937 па чэрвень 1940 г. удзельнічаў у грамадзянскай вайне ў Іспаніі ў складзе легіёна «Кандор». З ліпеня 1940 г. пасля прыёму ў СС – камандзір будучага асобага батальёна “Дзірлевангер” са спецыяльнымі паўнамоцтвамі. Некалькі гадоў прымаў удзел у так званай "барацьбе з бандытызмам" у Польшчы і Савецкім Саюзе, за што быў адзначаны высокімі ваеннымі ўзнагародамі, у тым ліку за ўдзел у падаўленні Варшаўскага паўстання польскай "народнай арміі"; затым обер-фюрэр СС. Памёр 7.7.1945 г. у французскім палоне ў Альтынхаўзене (Обершвабен).

[8, c. 139]

зваротная сувязькарта сайта © 2005 ДМК «Хатынь»
Распрацоўка сайта — Pixelhead