русская версия      English version      Deutsch Version

Палітыка генацыду

   Версія для друку

Асобы батальён СС «Дзірлевангер»

Асобы батальён СС «Дзірлевангер» (першы злева – Оскар Дзірлевангер)

Тое, што першапачаткова называлася «Камандай браканьераў Араніенбург», створанай у чэрвені 1940г., стала ў далейшым асобай камандай “Дзірлевангер”, затым у лістападзе 1942 г. было пераўтворана ў асобы батальён, пасля ў полк, і нарэшце – у штурм-брыгаду СС “Дзірлевангер” (афіцыйна таксама “36-я грэнадзёрская дывізія войск СС”). Спачатку частка набіралася выключна са зняволеных, арыштаваных за браканьерства. Пазней пачалі паступаць зняволеныя з канцлагераў, у большасці сваёй крымінальнікі, асуджаныя за цяжкія і асабліва цяжкія злачынствы. Абыходзіліся ў часці з падначаленым вельмі жорстка – пабоі, лютыя пакаранні, самавольныя расстрэлы. Асабліва вылучаўся Дзірлевангер. З грамадзянскім насельніцтвам гэта злучэнне абыходзілася таксама па-зверску. На тэрыторыі Беларусі батальён асобага прызначэння СС удзельнічаў у карных аперацыях «Майскі жук», «Нордзэе», «Карлсбад», «Фрыда», «Хоргнунг», «Якаб», «Чароўная флейта», «Котбус», «Гюнтэр», «Герман» і інш.

Члены ўзвода стралкоў-матацыклістаў батальёна СС «Дзірлевангер»

З лета 1942 г. да лета 1944 г. войскі Дзірлевангера пасля першых дзеянняў у "генерал-губернатарстве" былі задзейнічаны пераважна ў Беларусі. Дыслацыраваўся батальён СС «Дзірлевангер» у Лагойску, а за 28 км ад Лагойска ў пасёлку Плешчаніцы размяшчаўся падпарадкаваны Дзірлевангеру 118-ты паліцэйскі батальён. Усяго Дзірлевангер і яго падначаленыя знішчылі ў Беларусі больш за 200 вёсак і расстралялі звыш 120 тысяч чалавек.

Акрамя пералічаных буйных аперацый асобы батальён «Дзірлевангер» і падпарадкаваныя яму часці сваімі сіламі праводзілі лакальныя акцыі ў Плешчаніцкім, Лагойскім і Бягомльскім раёнах, а таксама карныя вылазкі супраць асобных вёсак. Так 22 сакавіка была спалена вёска Хатынь і яе жыхары.

У верасні 1944 г. галаварэзы Дзірлевангера былі накіраваны на падаўленне Варшаўскага паўстання Польскай "народнай арміі", а затым паўстанцкага руху ў Славакіі.

зваротная сувязькарта сайта © 2005 ДМК «Хатынь»
Распрацоўка сайта — Pixelhead