русская версия      English version      Deutsch Version

Палітыка генацыду

   Версія для друку

118-ты паліцэйскі батальён

Рыгор Васюра – начальнік штаба 118-га паліцэйскага батальёна

118-ты паліцэйскі батальён быў сфарміраваны ў 1942 г. ў Кіеве з кадравых афіцэраў і чырвонаармейцаў, якія згадзіліся супрацоўнічаць з акупантамі, прайшлі спецпадрыхтоўку ў розных школах на тэрыторыі Германіі, надзелі нямецкую форму і прынялі ваенную прысягу на вернасць Гітлеру. Зрабіўшы гэты крок, яны здрадзілі Радзіме. У Кіеве батальён "праславіўся" тым, што з асаблівай жорсткасцю знішчаў людзей у Баб’ім Яры. Гэта паслужыла лепшай характарыстыкай для адпраўкі карнікаў у снежні 1942 года ў Беларусь. Батальён прыбыў у пасёлак Плешчаніцы. Акрамя камандзіра-немца на чале кожнага паліцэйскага падраздзялення стаяў "шэф" – нямецкі афіцэр, які курыраваў злачынствы сваіх падапечных. "Шэфам" 118-га батальёна быў штурмбанфюрэр Эрых Кёрнер, а "шэфам" адной з рот – гауптман Ганс Вельке – чэмпіён Алімпійскіх гульняў у 1936 г. па штурханню ядра. На фронт Вельке не трапіў. Свае ўзнагароды ён зарабляў у тыле. Гэта яго забілі партызаны ля развілкі дарог Плешчаніцы – Лагойск – Казыры – Хатынь. Начальнікам штаба 118-га батальёна быў Рыгор Васюра. Лютасць яго не ведала межаў, нават у адносінах да сваіх падначаленых. Ён быў удзельнікам многіх карных аперацый, якія загубілі сотні ні ў чым не павінных людзей

У лістападзе – снежні 1986 г. у Мінску адбыўся судовы працэс над адным з палачоў Хатыні Р.Васюрам. 14 тамоў справы № 104 адлюстравалі мноства канкрэтных фактаў крывавай дзейнасці фашысцкага карніка. Рашэннем ваеннага трыбунала Беларускай ваеннай акругі Васюра быў прызнаны вінаватым у злачынствах і прыгавораны да вышэйшай меры пакарання – расстрэлу.

зваротная сувязькарта сайта © 2005 ДМК «Хатынь»
Распрацоўка сайта — Pixelhead