русская версия      English version      Deutsch Version

Палітыка генацыду

   Версія для друку

Аб маштабах знішчэння фашыстамі населеных пунктаў Беларусі разам з жыхарамі сведчаць наступныя лічбы. Колькасць вынішчаных населеных пунктаў з усімі жыхарамі ў перыяд карных аперацый:

не адноўленых адноўленых усяго
186 442 628

Колькасць знішчаных населеных пунктаў часткова з насельніцтвам:

не адноўленых адноўленых усяго
325 4342 4667

Разам: 5295.

Такім чынам, з 9200 населеных пунктаў, разбураных і спаленых гітлераўцамі ў Беларусі ў час Вялікай Айчыннай вайны, звыш 5295 фашысты знішчылі разам з усім насельніцтвам або часткова ў час правядзення карных аперацый. У Віцебскай вобласці 243 вёскі былі спалены двойчы, 83 – тройчы, 22 – чатыры і больш разоў. У Мінскай вобласці двойчы былі спалены 92 вёскі, тройчы – 40, чатыры разы – 9, пяць і больш разоў – 6 вёсак.

З агульнай колькасці 5295 вёсак 3% знішчаны ў 1941 г., 16% — у 1942 г., 63% — у 1943 г., 18% — у 1944 г.

зваротная сувязькарта сайта © 2005 ДМК «Хатынь»
Распрацоўка сайта — Pixelhead