|
У канцы 2009 года ў выдавецтве “Літаратура і
мастацтва” выйшла кніга Таццяны Падаляк “Нашчадкі вогненных вёсак”. Гэта выданне
з’яўляецца зборнікам дакументаў, нарысаў, эсэ і ўспамінаў апошніх сведкаў, якім пашчасціла выжыць у
спаленых разам з жыхарамі беларускіх вёсках у гады Вялікай Айчыннай вайны. Кніга
створана па матэрыялах аднаіменнай акцыі рэдакцыі рэспубліканскай газеты
“Звязда” і Дзяржаўнага мемарыяльнага комплексу “Хатынь”.
|