Пытанне-адказ

Паважаныя наведвальнікі ДМК "Хатынь" і сайта "Хатынь"!

Задаць свае пытанні Вы можаце ў раздзеле "Зваротная сувязь"  або адправіць на электронную пошту ДМК "Хатынь" :khatyn@mail.ru

Адміністрацыя ДМК "Хатынь" пакідае за сабой права змяшчаць у раздзеле "Пытанне-адказ" тэксты пытанняў і іншых зваротаў, а таксама адказы на іх БЕЗ ДАЗВОЛУ грамадзян ці юрыдычных асоб, што звярталіся па гэтых пытаннях. Пры гэтым асабовая інфармацыя аб гэтых грамадзянах ці юрыдычных асобах і адрасах іх электроннай пошты размяшчэнню на сайце НЕ ПАДЛЯГАЕ.

ЗВЯРНІЦЕ ЎВАГУ!

22 студзеня 2012 года ўступіў у сілу новы Закон Рэспублікі Беларусь № 300-3 ад 18 ліпеня 2011 года "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб".

Згодна з Артыкулам 25 "Разгляд элекронных зваротаў":

1.  Электронныя звароты накіроўваюцца ў дзяржаўныя органы ці іншыя дзяржаўныя ўстановы з дапамогай глабальнай камп'ютарнай сеткі Інтэрнэт на адрас электроннай пошты або змяшчаюцца ў спецыяльнай рубрыцы на афіцыйных сайтах.

2. Электронны зварот выкладаецца на беларускай або рускай мовах.

Электронны зварот грамадзяніна павінен змяшчаць:

  • прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку або ініцыялы грамадзяніна;
  • адрас месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;
  • выкладанне сутнасці звароту;
  • адрас электроннай пошты грамадзяніна.

Электронны зварот юрыдычнай асобы павінен змяшчаць:

  • поўную назву юрыдычнай асобы;
  • месца знаходжання юрыдычнай асобы;
  • выкладанне сутнасці звароту;
  • прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку асобы, упаўнаважанай падпісваць звароты;
  • адрас электроннай пошты юрыдычнай асобы.

3. Адказы на электронныя звароты накіроўваюцца ў электронным выглядзе на адрас электроннай пошты, указаны ў электронным звароце.

Адказы на электронныя звароты ў пісьмовым выглядзе на адрас месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна або месца знаходжання юрыдычнай асобы  даюцца ў тым выпадку, калі заяўнік у сваім электронным звароце просіць накіраваць пісьмовы адказ або ў электронным звароце адсутнічае адрас электроннай пошты, а таксама ў выпадку, калі рашэнне аб накіраванні пісьмовага адказу прынята кіраўніком дзяржаўнай арганізацыі (органа) ці ўпаўнаважанай асобай.

© 2005 , http://khatyn.by/