Жыццё Артура Гарыевіча Зельскага — гэта прыклад бязмежнай любові да жыцця, радзімы, людзей.
Самаадданае служэнне даручанай справе, трапяткое стаўленне да герояў і ахвяр Вялікай Айчыннай вайны, асаблівае ўспрыманне болю Хатыні, велізарнае жаданне расказаць праўду - увасобіліся ў аўтарстве канцэпцыі і ідэі новага музея, адкрытага ў мемарыяльным комплексе "Хатынь" 22 сакавіка 2023 года. А таксама знайшлі адлюстраванне ў кнізе "Хатынь. Трагедыя беларускіх вёсак".
Яго работы, накіраваныя на захаванне гістарычнай памяці і выхаванне патрыятызму, пакінулі глыбокі след у сэрцах людзей і сталі важнай часткай нацыянальнай спадчыны Беларусі. Мільёны наведвальнікаў мемарыяла на ўсё жыццё выносяць з сабой горыч агульначалавечых страт і павагу да тых, хто верай і праўдай захоўвае памяць пра мінулае.
Светлая і вечная памяць.