Агульнарэспубліканскі праект "Урок у музеі" накіраваны на выкарыстанне рэсурсаў музеяў краіны ў патрыятычным выхаванні дзяцей і моладзі ўстановамі агульнай сярэдняй адукацыі.
Наведванне музеяў мае вялікае значэнне для працэсу навучання і выхавання. Музейныя прадметы, выконваючы функцыю наглядных дапаможнікаў, дапамагаюць вывучэнню розных фактаў, з'яў, падзей. Візуальнае ўспрыманне інфармацыі, атрыманае ў музеі, паляпшае засваенне навучальнага матэрыялу, фармуе эмацыйную памяць.
Для арганізацыі "Урока ў музеі" ў рамках адукацыйнай праграмы вучэбнай дысцыпліны "Гісторыя Беларусі" па тэме "Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны" запрашаем вучняў 9-10 класаў.
Запісацца на "Урок у музеі" можна па папярэднім запісе (пры наяўнасці свабодных спецыялістаў) па тэлефонах:
+375 (1774) 2-61-83, +375 (29) 103-97-50 МК "Хатынь"
+375 (1774) 3-25-97 МК "Дальва"
+375 (1776) 5-23-12 МК "Курган Славы"
Пасля запісу неабходна запоўніць Заяўку і выслаць на электронную пошту Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду..
Пасля прыбыцця на "Урок у музеі" неабходна мець пры сабе арыгінал ліста!
Падзяліцеся ўражаннямі аб экскурсіі