Мемарыялы
Государственный мемориальный комплекс
ХАТЫНЬ
rectangle rectangle-mobile
fire

Мемарыяльны комплекс

"Курган Славы"

fon
image

Гісторыя

13 жніўня 2024

"Мінскі кацёл"

На ўсход ад горада Мінска, у ліпені 1944 года, падчас найбуйнейшай наступальнай аперацыі "Баграціён" у акружэнне патрапіла 105-тысячная групоўка гітлераўскіх войскаў. Дадзеная падзея атрымала назву "Мiнскі кацёл". Разгром гэтай групоўкі завяршыўся 11 ліпеня 1944 года, акружаныя нямецкія войскі ўсё яшчэ спадзяваліся вырвацца з "катла". Вялізную дапамогу ў разгроме групоўкі ворага аказалі беларускія партызаны.

У выніку жорсткiх баёў у "Мінскім катле" было ўзята ў палон больш за 35 000 гітлераўцаў, у ліку паланёных аказалася 12 генералаў. Сярод іх выконваючы абавязкі камандуючага 4-й нямецкай арміяй генерал Мюлер.

17 ліпеня 1944 года 57 600 узятых у палон гітлераўскіх салдат і афіцэраў і 22 генерала прайшлі па вуліцах Масквы так званым "парадам пераможаных". Яны спяшаліся да Масквы найкароткім шляхам праз Беларусь улетку 1941 года, стаялі ля сцен Масквы ў снежні 1941, ваявалі ў 1942, у 1943. Цяпер, у ліпені 1944, гітлераўцы ўбачылі Маскву, але ў якасці ваеннапалонных. Узначальвалі гэтае шэсьце нямецкія генералы, узятыя ў палон у Беларусі. Сярод іх былі і тыя, хто трапіў у палон у "Мінскім катле". Каля трох гадзін калона ваеннапалонных ішла па вуліцах Масквы, а пасля маршу вуліцы былі вымытыя і ачышчаныя.

Тады, улетку 1944 года, дзякуючы граматнаму стратэгічнаму і аператыўнаму планаванню савецкага камандавання, мужнасці і самаадданасці воінаў Чырвонай арміі і савецкіх партызан былі разгромлены самыя вопытныя і баяздольныя часткі праціўніка з колькасці заставаўшыхся ў яго ў наяўнасці.

У ходзе Беларускай наступальнай аперацыі савецкія войскі разграмілі групу войскаў "Цэнтр", яе 17 дывізій і 3 брыгады былі знішчаныя, а 50 дывізій страцілі больш за палову свайго складу.

"Мiнскі кацёл" стаў яшчэ адным вырашальным крокам на шляху да вызвалення Беларусі.

image
8 жніўня 2024

Вызваленне Беларусі

Шлях да вызвалення Беларусі пачаўся ў 1943-м, калі ў выніку правядзення Чарнігаўска-Прыпяцкай (26 жніўня — 30 верасня 1943 года), Бранскай (1 верасня — 3 кастрычніка 1943 года), Смаленскай (15 верасня — 2 кастрычніка 1943 года), Невельскай (6-10 кастрычніка 1943 года), Лепельскай (19-22 кастрычніка 1943), Гомельска-Рэчыцкай (10-30 лістапада 1943 года), Гарадоцкай (13-31 снежня 1943 года) былі вызвалены першыя гарады Беларусі. 23 верасня 1943 года Чырвоная Армія вызваліла першы населены пункт Беларусі — Камарын. 26 верасня 1943 года быў вызвалены раённы цэнтр Хоцімск Магілёўскай вобласці.

У пачатку 1944 года былі праведзены Калінкавіцка-Мазырская аперацыя (8 студзеня — 8 лютага 1944 года), Рагачоўска-Жлобінская аперацыя (21-26 лютага 1944 года)).

У восеньска-зімовы перыяд 1943-1944 гг. было вызвалена цалкам ці часткова 36 раённых і два абласных цэнтры — Гомель і Мазыр.

Беларуская стратэгічная наступальная аперацыя па вызваленні Беларусі атрымала кодавую назву "Баграціён" — па прозвішчы аднаго з вядомых палкаводцаў Айчыннай вайны 1812 года - Пятра Іванавіча Баграціёна.

Аперацыю пад кодавай назвай "Баграціён" ажыццяўлялі войскі 1-га, 2-га, 3-га Беларускіх, 1-га Прыбалтыйскага франтоў, Дняпроўская ваенная флатылія, а таксама партызанскія фарміраванні, якія дзейнічалі на акупаванай ворагам тэрыторыі.

Наступальная аперацыя працягвалася 68 сутак.

Аперацыя складалася з двух этапаў. На першым (23 чэрвеня — 4 ліпеня) праведзены Віцебска-Аршанская, Магілёўская, Бабруйская, Полацкая, Мінская аперацыі. У выніку 1-га этапу Беларускай аперацыі былі разгромленыя галоўныя сілы групы войскаў "Цэнтр". На другім этапе (5 ліпеня — 29 жніўня) праведзены Віленская, Беластоцкая, Люблін-Брэсцкая, Шаўляйская, Каўнаская, Асавецкая аперацыі.

У выніку аперацыі "Баграціён" савецкія войскі цалкам вызвалілі тэрыторыю Беларусі, частку Літвы, частку Латвіі, частку польскіх земляў і вышлі да межаў Германii.

Аперацыя з'яўляецца адной з найбольш павучальных у Вялікай Айчыннай вайне па смеласці, маштабе, стратэгічнай задуме і стараннасці падрыхтоўкі. Яе план быў распрацаваны генштабам Чырвонай арміі з удзелам ураджэнца Беларусі генерала арміі Аляксея Інакенцьевіча Антонава.

Войскамі камандавалі славутыя савецкія военачальнікі - Маршал Савецкага Саюза Канстанцін Ракасоўскі, генералы арміі Іван Баграмян, Георгій Захараў, Іван Чарняхоўскі. Дзеянні франтоў каардынавалі прадстаўнікі Стаўкі Вярхоўнага Галоўнакамандавання маршалы Савецкага Саюза Аляксандр Васілеўскі і Георгій Жукаў.

Звыш 1500 удзельнікаў аперацыі "Баграціён" сталі Героямі Савецкага Саюза, сотні тысяч былі ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі СССР. Дзесяткі воінскіх часцей Чырвонай арміі атрымалі ганаровыя назвы Мінскіх, Віцебскіх, Магілёўскіх, Аршанскіх, Рагачоўскіх і г.д.

Сярод знакавых падзей Вялікай Айчыннай вайны незабыўнай для беларускага народа застаецца дата 3 ліпеня 1944 года. Гэта дзень, калі войскі Чырвонай Арміі пры актыўным удзеле партызан і падпольшчыкаў вызвалілі ад нацысцкіх акупантаў сталіцу рэспублікі — горад Мінск.

Дзень вызвалення Мінска 3 ліпеня адзначаўся як Дзень вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

З 1996 года ён адзначаецца як Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь — галоўнае свята нашай краіны.

image

Аб Мемарыяле

Мемарыяльны комплекс “Курган Славы” створаны на 21-м кіламетры шашы Мінск-Масква (М1) у гонар завяршэння аперацыі па вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У аперацыі пад кодавай назвай “Багратыён” прымалі ўдзел чатыры франты: 1-ы Беларускі, 2-гі Беларускі, 3-ці Беларускі і 1-ы Прыбалтыйскі, пад камандаваннем праслаўленых палкаводцаў К.К. Ракасоўскага, Г.Ф. Захарава, І.Д.Чарняхоўскага і І.Х. Баграмяна, а таксама маракі Дняпроўскай рачной флатыліі і эскадрыльі французскіх лётчыкаў-дабравольцаў “Нармандыя”. Значную дапамогу арміі аказалі беларускія партызаны.

У выніку аперацыі “Багратыён” нашы войскі поўнасцю вызвалілі тэрыторыю Беларусі, частку Літвы і яе сталіцу Вільнюс, частку Латвіі, частку польскіх зямель і выйшлі да мяжы з Германіяй.

Распрацоўваючы ансамбль “Курган Славы Савецкай Арміі – вызваліцельніцы Беларусі”, скульптары Андрэй Бембель і Анатоль Арцімовіч, архітэктары Леў Міцкевіч і Алег Стаховіч імкнуліся да суровай і строгай прастаты. Дзякуючы гэтаму, зямля, бетон і метал ажылі і загаварылі, нагадваючы аб тым подзвігу, які здейсніў савецкі народ у адзінаборстве з ворагам.

У аснаванне Кургана была закладзена зямля гарадоў-герояў Масквы, Ленінграда, Валгаграда, Севастопаля, Адзесы, Кіева, Брэсцкай крэпасці-героя.

Урачыстае адкрыццё Кургана Славы адбылося 5 ліпеня 1969 года.

У 2015 годзе была праведзеная маштабная рэканструкцыя мемарыяльнага комплексу з абнаўленнем сістэмы асвятлення і ўстаноўкай каскаду сонечных батарэй.

У сувязі з распачатымі ў 2023 годзе работамі па капітальным рамонце на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу была створана музейная экспазіцыя пад адкрытым небам на тэму ваенных падзей, якія праходзілі на тэрыторыі Беларусі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны.

Курган Славы Савецкай Арміі – вызваліцельніцы Беларусі ўключаны ў дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.


Курган Славы на беларускай зямлі — адзін з самых знакамітых мемарыялаў, прысвечаных савецкім воінам-вызваліцелям.

18 жніўня 1966 г. урад рэспублікі абвясціў аб пачатку будаўніцтва памятнага мемарыяла.

Першую жменю зямлі ў падножжа будучага Кургана Славы кінулі 30 верасня 1966 года. Сюды прыносілі зямлю з месцаў, абвеяных вайсковай славай, размешчаных на тэрыторыі Беларусі і за яе межамі: з гарадоў-герояў Масквы, Ленінграда, Валгаграда, Севастопаля і Адэсы. У падножжы кургана захоўваецца зямля Брэсцкай крэпасці-героя. Тысячы людзей ішлі сюды, на 21-ы кіламетр Маскоўскай шашы, каб ушанаваць памяць тых, хто змагаўся за мір і ўнесці свой уклад у будаўніцтва памятнага мемарыяла.

Праект аказаўся ўнікальным - для таго, каб манумент не асеў і не нахіліўся, усярэдзіне кургана заклалі 30-метровы слупковы падмурак. А каб выключыць апоўзні, бо схіл досыць круты - 35 градусаў - ён пакрыты спецыяльнай травой, якая сваімі каранямі стварае трывалы каркас кургана.

Адкрыццё Кургана Славы адбылося 5 ліпеня 1969 года – у дваццаць пятую гадавіну вызвалення Беларусі, у адзін дзень з Хатынню. Яго аўтары - скульптар А. Бембель, архітэктар А. Стаховіч, скульптар А. Арцімовіч, архітэктар Л. Міцкевіч, інжынер - В. Лапцэвіч.

Рашэнне правесці маштабную рэканструкцыю Кургана Славы было прынята ў маі 2003 года на пасяджэнні Рэспубліканскага аргкамітэта па падрыхтоўцы святкавання 60-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Асноўную арганізацыю і кантроль за ходам аднаўленчых работ узяла на сябе Федэрацыя прафсаюзаў.

У чэрвені 2004 года на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу "Курган Славы" быў створаны музей ваеннай тэхнікі пад адкрытым небам.

Абноўлены Курган Славы адкрыўся 1 ліпеня 2004-га. На ўрачыстай цырымоніі тады прысутнічалі прэзідэнты Беларусі, Расіі і Украіны.

14 лістапада 2009 года на тэрыторыі МК "Курган Славы" заклалі ліпавую алею – Алею Герояў Мінскай вобласці.

Сучаснае аблічча мемарыяльны комплекс набыў у маі 2015 года. Дзякуючы намаганням ФПБ, яе сяброўскіх арганізацый, неабыякавых грамадзян да 70-годдзя Вялікай Перамогі на схілах Кургана цалкам замянілі травяное пакрыццё. Зрабілі капітальны рамонт і рэканструкцыю зношаных прыступак лесвiц. Адрэстаўравалі барэльефныя выявы савецкіх воінаў і партызан, надпіс "Арміі Савецкай, Арміі-вызваліцельніцы — слава!" на ўнутранай частцы дэкаратыўнага кальца.

На гэтым добраўпарадкаванне Кургана Славы не скончылася. У 2017–2018 гадах тут былі ўсталяваны 8 інфармацыйных стэндаў пра найвялікшую наступальную аперацыю Вялікай Айчыннай вайны "Баграціён" і военачальнікаў, якія кіравалі гэтым наступам.

З моманту адкрыцця прайшло ўжо 55 гадоў, але мемарыяльны ансамбль па-ранейшаму прыцягвае розныя сацыяльныя і ўзроставыя катэгорыі наведвальнікаў. У сувязі з распачатымі ў 2023 г. работамі па капітальным рамонце на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу была створана музейная экспазіцыя пад адкрытым небам на тэму ваенных падзей, якія праходзілі на тэрыторыі Беларусі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны.

Мемарыяльны комплекс "Курган Славы" уключаны ў дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

Фільм пра Курган Славы

Наведванне

Беларусь, Мiнская вобл., Смалявіцкі р-он, 21 км магістралі М2

АЎТ-СБ | 10:00-17:00


Кошт уваходнага квiтка
2,50 бел. руб.
1,00 бел. руб
для школьнікаў, навучэнцаў і студэнтаў
Плата за фатаграфаванне на тэрыторыі комплексу
1,00 бел. руб
за единицу техники
Відэаздымка для юрыдычных асоб
15,00 бел. руб
60 хвілін
Відэаздымка з суправаджэннем здымачнай групы
30,00 бел. руб
60 хвілін

Аплата праводзіцца ў касе мемарыяла, магчымы наяўны і безнаяўны разлік.

У сувязі з правядзеннем рамонтных работ, пад'ём на Курган Славы часова не ажыццяўляецца.

Просім прабачэння за нязручнасці.

План мемарыяла

План мемориала

Экскурсіі

Экскурсійнае абслугоўванне ажыццяўляецца толькі музейнымі работнікамі МК «Курган Славы»!

Як заказаць экскурсію?

Экскурсійнае абслугоўванне ажыццяўляецца па папярэднім запісе толькі музейнымі работнікамі ДМК "Курган Славы".

Заказ экскурсіі

АЎТ-СБ

+375 (1776) 52-312

kurgan.slavy.69@mail.ru

Кошт

Кошт экскурсійных паслуг можна даведацца па тэлефоне:

+375 (1776) 52-312

Спосабы аплаты

  1. Наяўнымі ў касе адміністрацыйнага будынка
  2. Безнаяўны разлік

    Для аплаты па безнаяўным разліку неабходна спампаваць і запоўніць Заяўку і выслаць на электронную пошту info@khatyn.by (ажыццяўляецца пасля запісу на экскурсію)

Мемарыяльны музей

На тэрыторыі легендарнага мемарыяльнага комплексу "Курган Славы" пачалося стварэнне новага музея, які стане важным дадаткам да ўжо існуючай экспазіцыі. Гэты праект закліканы не толькі захаваць памяць аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны, але і расказаць пра гераізм і ахвярнасць тых, хто змагаўся за свабоду Беларусі.


Што вядома пра новы музеі?

Ідэя стварэння музея на тэрыторыі Кургана Славы была прапанавана ўладамі Мінскай вобласці з мэтай павышэння цікавасці да мемарыяла і павелічэння яго наведвальнасці. Музей плануецца прысвяціць гісторыі Узброеных Сіл Беларусі, пачынаючы з іх фарміравання і заканчваючы сучасным этапам.

    Экспазіцыя будзе ўключаць:
  • Унікальныя архіўныя матэрыялы, фатаграфіі і дакументы часоў Вялікай Айчыннай вайны.
  • Інтэрактыўныя інсталяцыі і мультымедыйныя тэхналогіі, якія дазволяць наведвальнікам пагрузіцца ў гісторыю.
  • Пашыраную выставу ваеннай тэхнікі, уключаючы рэдкія ўзоры, якія раней не дэманстраваліся.

Пры стварэнні музея асаблівая ўвага надаецца захаванню гістарычнага аблічча Кургана Славы. Архітэктары і рэстаўратары імкнуцца гарманічна ўпісаць новы будынак у існуючы ансамбль, каб ён не парушаў веліч мемарыяла.


Сачыце за навінамі аб ходзе будаўніцтва музея і плануйце наведванне абноўленага Кургана Славы, каб стаць часткай жывой гісторыі.

музей

Гасцінная кніга

Наведайце ўсе аб'екты комплексу