Дзяржаўны мемарыяльны комплекс "Хатынь" быў адкрыты 5 ліпеня 1969 года. За гэтыя гады мемарыял наведалі каля 36,7 мільёнаў чалавек больш як са 100 краін свету і многія з іх захавалі памяць аб наведванні комплексу ў фатаграфіях.
Калі ў Вас захоўваюцца фатаграфіі 1969-1999 гадоў, на якіх адлюстраваны мемарыяльны комплекс або захаваны момант Вашага наведвання мемарыяла з роднымі ці сябрамі - запрашаем прыняць удзел праекце.
Як прыняць удзел?
- Падбярыце фатаграфію з сямейнага архіва за перыяд з 1969 па 1999 год з адлюстраваннем мемарыяльнага комплексу "Хатынь" у розных ракурсах: панарамныя здымкі, асобныя элементы мемарыяла (з людзьмі ці без іх).
- Складзіце апісанне фатаграфіі ў пісьмовым выглядзе:
- год фота,
- хто адлюстраваны (адрасныя дадзеныя і дадзеныя аб аўтарах фатаграфіі і тых, хто на ёй адлюстраваны, аб сям'і, у архіве якой захоўвалася фатаграфія),
- гісторыя наведвання мемарыяла, звязаная з фатаграфіяй, уражанні ад наведвання і да т.п.
- Дашліце арыгіналы фатаграфій з іх апісаннем па пошце з пазнакай "музейны праект", або перадайце асабіста ў экскурсійны аддзел ДМК "Хатынь".
- 223110, ДМК "Хатынь" Лагойскі раён, Мінская вобласць, Беларусь
- Атрымайце імянны сертыфікат, які дае права на бясплатнае экскурсійнае абслугоўванне па тэрыторыі Дзяржаўнага мемарыяльнага комплексу "Хатынь".
- Экскурсійнае абслугоўванне ажыццяўляецца толькі па папярэднім узгадненні даты і часу прыбыцця ўладальніка сертыфіката на мемарыял.
- Экскурсія праводзіцца толькі для ўладальніка сертыфіката і блізкіх членаў яго сям'і (да 10 чалавек).
- Сертыфікат можа быць выкарыстаны толькі адзін раз і вяртаецца адміністрацыі ДМК "Хатынь" у дзень выкарыстання.
- Сертыфікат не можа быць перададзены трэцім асобам.
- Сертыфікат абмену на грашовыя сродкі не падлягае.
Правілы ўдзелу ў музейным праекце
- Прымаюцца толькі арыгіналы фатаграфій, суцэльныя, з выразнай выявай, адвольнага памеру, у любых каляровых варыянтах, без істотных пашкоджанняў.
- Фота, якія прадстаўляюцца ўдзельнікамі, не вяртаюцца і перадаюцца на пастаяннае захоўванне ў фонды мемарыяльнага комплексу з правам экспанавання.
- Лепшыя гісторыі з фатаграфіямі будуць апублікаваны на старонках газеты "Мінская праўда".
Інфармацыйны партнёр музейнага праекта "Хатынь у сямейным архіве" – МАУП "Рэдакцыя газеты "Мінская праўда".
Падзяліцеся ўражаннямі аб экскурсіі