Навінка! Кніга "Хатынь"

Хатынь – маленькая беларуская вёска, якая стала сімвалам трагедыі беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Жудасны лёс жыхароў Хатыні ў гады акупацыі падзяліла мірнае насельніцтва тысяч населенных пунктаў Беларусі. Мемарыяльны комплекс, створаны на месцы спаленай вёскі ў канцы 1960-х гадоў, стаў месцам нацыянальнага пакланення і прымірэння.  У кнізе змешчаны гістарычныя звесткі аб самых крывавых старонках у гісторыі Беларусі, гісторыя беларускай вескі Хатынь ад першых пісьмовых згадак.

Асобныя раздзелы прысвечаны гісторыі стварэння мемарыяльнага комплексу «Хатынь», падрабязнаму апісанню мемарыялу і яго філіялаў, а таксама трагедыі гэтай і іншых беларускіх вёсак, знішчаных у гады вайны. Выданне прызначана для для шырокага кола чытачоў, а таксама тых, хто  цікавіцца гісторыяй нашай краіны.

Кнігу можна набыць у сувенірных крамах мемарыялаў "Хатынь" і "Курган Славы".

10 04 26 15

Государственный мемориальный комплекс
ХАТЫНЬ
rectangle rectangle-mobile
Хатынь Хатынь
Курган славы
Хатынь
Дальва
Курган Cлавы

Мемарыяльны комплекс «Курган Cлавы»

Беларусь, Мiнская вобл., Смалявіцкі р-он, 21 км магістралі М2

АЎТ-СБ | 10:00-17:00

Хатынь

Мемарыяльны комплекс «Хатынь»

Беларусь, Мінская вобл., Лагойскі раён, 223150, Каменскі с-т

Аўторак - Нядзеля | 10:00-19:00

Дальва

Мемарыяльны комплекс «Дальва»

Беларусь, Мінская вобл., Лагойскі р-он, Акалоўскі с-т,
77 км трасы Мiнск-Віцебск

Аўторак - Субота | 09:00-17:30

Царква Нараджэння Прасвятой Багародзіцы ў Хатыні

Царква Нараджэння Прасвятой Багародзіцы ў Хатыні

Храм адчынены з Аўторка па Пятніцу з 10:00 да 17:00

Расклад набажэнстваў
left
right

Падтрымайце нас

Дарагія сябры,

Мемарыяльны комплекс "Хатынь" - гэта святое месца, якое захоўвае памяць аб трагічных падзеях Другой сусветнай вайны. Кожны камень тут нагадвае аб нявінна знішчаных мірных жыхарах і аб мужнасці тых, хто самааддана змагаўся за свабоду сваёй Радзімы. Кожны трэці загінуў у Беларусі ў тыя страшныя гады, і мы заклікаем вас зрабіць ахвяраванне для падтрымання гэтага ўнікальнага помніка, каб памяць аб ахвярах генацыду беларускага народа не згасла.

Вашы ахвяраванні дапамогуць захаваць гісторыю, забяспечваць догляд за тэрыторыяй комплексу і праводзіць адукацыйныя праграмы для маладых пакаленняў. Разам мы зможам выхаваць павагу да гераічнага мінулага і захаваць памяць аб нявінных ахвярах той страшнай вайны.

Захаваем памяць разам

Каб прыняць удзел у акцыі адскануйце QR-код пры дапамозе смартфона

Добраахвотныя узносы
Код паслугі ў АРІП:
5331421

Юрыдычныя асобы могуць узяць удзел у акцыі з выкарыстаннем нашых рэквізітаў


Нашы рэквізіты

Дзяржаўная ўстанова "Дзяржаўны мемарыяльны комплекс "Хатынь".

Разліковы рахунак BY61AKBB36420611006736000000

ЦБП № 611 Мінскае ўпраўленне ААТ "ААБ Беларусбанк" г. Лагойск

BIC AKBBBY2X

УНН 100514504

Крыніца фінансавання Дабрачынныя сродкі

Дзейнічаем на падставе Статута ў асобе дырэктара Вільтоўскага Дзмітрыя Сяргеевіча

Тэлефон +375 (1774) 25 8 71

e-mail info@khatyn.by

Кожнае ваша ахвяраванне мае вялікае значэнне. Далучайцеся да нас у гэтай высакароднай справе — разам мы можам зрабіць больш!

Экскурсii

Наша жыццё

Паважаныя калегі!

09.10.2025

Ад усёй душы віншуем вас з Днём работнікаў культуры! Наша работа - гэта не толькі стварэнне і захаванне багатай спадчыны, але і натхненне для многіх людзей, абуджэнне цікавасці і любові да культуры, мастацтва і гісторыі.

"Глядзі і памятай..."

17.07.2025

Да 40-годдзя фільма "Ідзі і глядзі".

Выстава фотаматэрыялаў.

5 ліпеня - 5 жніўня 2025 года.

10:00-17:30

Памяць, якая аб'ядноўвае

15.05.2025

Сёння, калі паступова сыходзіць пакаленне пераможцаў, а сама Перамога ў Вялікай Айчыннай вайне становіцца прадметам ідэалагічных спрэчак, асабліва важна захоўваць гістарычную праўду. Народам Расіі і Беларусі, звязаным агульнай гісторыяй і агульным болем, неабходна разам адстойваць памяць аб подзвігу савецкага народа.

Сустрэча Аляксея Кушнарэнкі з ветэранамі на святой зямлі Хатыні

07.05.2025

6 мая 2024 года на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу "Хатынь" адбылася знакавая сустрэча старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Аляксея Кушнарэнкі з прадстаўнікамі ветэранскіх арганізацый. У мерапрыемстве прынялі ўдзел актывісты Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў і Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане.

"Калі сляза скацілася на попел…"

05.05.2025

Напярэдадні 80-годдзя Вялікай Перамогі ў Дзяржаўным мемарыяльным комплексе "Хатынь" пачала работу выстава графічных работ сучасных беларускіх мастакоў пад сімвалічнай назвай "Калі сляза скацілася на попел...".

left
right

Мемарыяльны комплекс "Хатынь". Ноч музеяў 2026

11.05.2026

16 мая 2026 года мемарыяльны комплекс "Хатынь" далучаецца да міжнароднай акцыі "Ноч музеяў".

Віншуем з Днём Перамогі!

08.05.2026

Дарагія сябры!

Прыміце шчырыя віншаванні з Днём Вялікай Перамогі!

Паслугі

Маршрут па мемарыялах