Лекцыя на тэму "Ала – журботная старонка Гомельскага краю" была праведзена ў адзіны дзень памяці ахвяр гэтай вёскі.
У ходзе заняткв было расказана пра план "Ост", які быў распрацаваны нацыстамі ў гады Другой сусветнай вайны і пра тое, што гэты план прадугледжваў масавае знішчэнне і дэпартацыю жыхароў акупаваных тэрыторый. Перайшоўшы да асноўнай тэмы, супрацоўнікі распавялі пра трагедыю, якая адбылася 14 студзеня 1944 года ў вёсцы Ала Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці, дзе загінула 1758 чалавек, з іх 950 дзяцей, 508 жанчын, 100 мужчын, 200 старых.
У канцы заняткаў быў паказаны відэаролік з падрабязным гукавым апісаннем трагедыі, сведчанняў ахвяр і мемарыяльнага комплексу, які існуе на месцы гэтай вёскі з 2020 года.
Усе прысутныя эмацыйна перажылі боль і горыч тых далёкіх падзей.