Мемарыялы
Государственный мемориальный комплекс
ХАТЫНЬ
rectangle rectangle-mobile
fire

"Космас аб'ядноўвае пакаленні Саюзнай дзяржавы"

21.03.2025

20 сакавіка 2025 года ДМК "Хатынь" наведала дэлегацыя арганізатараў і ўдзельнікаў сацыяльна-значнага праекта "Космас аб'ядноўвае пакаленні Саюзнай дзяржавы". У рамках гэтага праекта праводзіцца конкурс дзіцячага малюнка "Слаўныя старонкі гісторыі брацкіх народаў Расіі і Беларусі – Мы разам", які накіраваны на выхаванне патрыятызму і духоўна-маральных каштоўнасцяў у юных грамадзян дзвюх краін.

У склад расійскай дэлегацыі ўвайшлі Андрэй Сідараў, аўтар-арганізатар праекта, лётчык-касманаўт Андрэй Федзяеў, намеснік старшыні грамадскага савета пры Міністэрстве абароны Рафаэль Цімашоў, старшыня камісіі Грамадскага Савета Ігар Чарняк і сакратар Грамадскага Савета Уладзіслаў Сінькевіч.

Госці азнаёміліся з экспазіцыяй музея і мемарыяльным комплексам, усклалі кветкі да Вечнага агню, месца памяці загінуўшага кожнага трэцяга беларуса. Таксама наведалі адноўленую царкву Нараджэння Прасвятой Багародзіцы. Андрэй Сідараў адзначыў, што абарона гістарычнай спадчыны брацкіх народаў - наш агульны абавязак.

У рамках праекта былі прадстаўлены работы юных мастакоў, фатаграфіі з космасу і творы мастакоў. У 2025 годзе экспазіцыі выстаў пройдуць адначасова ў Расіі і Беларусі, у кожнай калекцыі будзе па 80 карцін. Да 80-годдзя Дня Перамогі запланаваны відэа-сеанс сувязі Расія – МКС – Беларусь, а малюнкі пераможцаў адправяцца ў космас для прадстаўлення на борце МКС.

Удзельнікі мерапрыемства выказалі падзяку галоўнаму ўпраўленню культуры Мінскага аблвыканкама, адміністрацыі і супрацоўнікам мемарыяла за беражлівае захаванне гістарычнай памяці, якая аб'ядноўвае народы Расіі і Беларусі.

Экспарт: