Гэты момант стаў адпраўной кропкай, калі дзве незалежныя краіны ў мэтах аб'яднання свайго матэрыяльнага і інтэлектуальнага патэнцыялу вырашылі стварыць палітычна і эканамічна інтэграваную супольнасць.
2 красавіка 1997 года, у Маскве Прэзідэнты Беларусі і Расіі падпісалі Дагавор аб Саюзе Беларусі і Расіі. З таго часу 2 красавіка стаў Днём яднання народаў Беларусі і Расіі.
Нашы народы аб'ядноўвае многае: гісторыя, культура, эканоміка, вера... Асаблівая старонка ў гісторыі нашых дзяржаў - Вялікая Айчынная вайна. У памяці людзей беражліва захоўваюцца імёны герояў шматлікіх бітваў і войн. Памяць аб іх жыве ў назвах вуліц, бульвараў, праспектаў нашых гарадоў.
Гэта была наша агульная Перамога. І Памяць таксама агульная. Яна - на стагоддзі.
2 красавіка 2025 года ў холе музея ДМК "Хатынь" будзе ажыццяўляцца паказ дакументальных фільмаў і відэа, прысвечаных героям Вялікай Айчыннай вайны, ураджэнцам гарадоў Расіі, якія вызвалялі Беларусь.