Мемарыялы
Государственный мемориальный комплекс
ХАТЫНЬ
rectangle rectangle-mobile

"Калі сляза скацілася на попел…"

05.05.2025

Напярэдадні 80-годдзя Вялікай Перамогі ў Дзяржаўным мемарыяльным комплексе "Хатынь" пачала работу выстава графічных работ сучасных беларускіх мастакоў пад сімвалічнай назвай "Калі сляза скацілася на попел...".

Экспазіцыя размешчана ў шкляным павільёне мемарыяльнага комплексу "Хатынь". У ёй прадстаўлены мастацкія творы Вольгі Крупянковай, Юрыя Крупянкова, Андрэя Пяткевіча, Юліі Шаціла і Усевалада Швайбы. Іх графічныя работы аб'яднаны агульнай тэмай — захаваннем памяці аб ахвярах вайны. Яны распавядаюць пра спаленыя вёскі, пра пакуты, праз якія прайшоў наш народ на акупаванай тэрыторыі.

У гэтых работах зліваюцца боль страты, смутак па нявінна загінуўшым і імкненне перадаць гэту эмацыйную спадчыну будучым пакаленням. Кожная работа на выставе — гэта не проста мастацкі твор, а асабістае выказванне, напоўненае трагізмам і павагай да гераічнага мінулага.

Напярэдадні 80-годдзя Вялікай Перамогі запрашаем наведаць выставу "Калі сляза скацілася на попел...", дзе кожны жадаючы зможа дакрануцца да глыбока кранальных мастацкіх твораў, якія гавораць без слоў — мовай графікі, цішыні і памяці.

Экспарт: