З 10:00 да 17:00 гасцей чакае насычаная культурная праграма. У 22.30 тут пройдзе відэаінсталяцыя "Мы светлай памяццю адзіныя" на схіл Кургана Славы, суправаджаемая камп'ютарнай графікай, дэманстрацыяй дакументальнай хронікі аб Вялікай Айчыннай вайне, светлавымі і піратэхнічнымі эфектамі. Неба асвяціць святочны феерверк, і пад залпы салюту прагучыць легендарная "Дзень Перамогі".
Запрашаем вас на святкаванне Вялікай Перамогі на мемарыяльны комплекс"Курган Славы". 9 Мая - дзень, калі ўся краіна аб'ядноўваецца, каб ушанаваць подзвіг герояў, якія падарылі нам мір. Гэта магчымасць усім разам сказаць: "Мы памятаем. Мы дзякуем".