Гэты майскі дзень - наша памяць і гонар - заўсёды быў і будзе святым для кожнага ў Рэспубліцы Беларусь. У гэты дзень мы адчуваем сябе датычнымі да вялікай гістарычнай падзеі, адчуваем гонар за сваю краіну, яе народ, з удзячнасцю ўспамінаем тых, хто бясстрашна змагаўся за незалежнасць Радзімы, каваў перамогу ў баях і ў тыле. Гэтае свята аб'ядноўвае пакаленні, з'яўляючыся часткай гісторыі нашай краіны і гісторыі кожнай беларускай сям'і.
Жадаем усім моцнага здароўя і дабрабыту!
Хай заўсёды будзе мірным неба над нашай Радзімай!