Мемарыялы
Государственный мемориальный комплекс
ХАТЫНЬ
rectangle rectangle-mobile

22 чэрвеня — Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа

22.06.2025

84 гады таму Беларусь першай прыняла на сябе ўдар фашысцкіх захопнікаў. Наша зямля стала сімвалам мужнасці і адначасова — неймаверных пакут.

Мы ніколі не забудзем Хатынь, Дальву, Трасцянец... Не менш за 12868 знішчаных населеных пунктаў і 290 з іх знішчаных назаўжды, якія паўтарылі трагічны лёс Хатыні. Мільёны загубленых жыццяў. Кожны трэці беларус загінуў у той вайне. Гэта — незагойная рана ў сэрцы нашага народа.

Сёння ў 12:00 па ўсёй Беларусі прайшла Усебеларуская хвіліна маўчання.

Хвіліна памяці і смутку. Хвіліна адзінства перад тварам гісторыі.

Далучаць. Спыніцца. Успомніць.

Сёння мы не проста ўспамінаем — мы ўсведамляем, як важна берагчы мiр, абараняць праўду і перадаваць яе будучым пакаленням. Памяць аб ахвярах — гэта наш святы абавязак.

Вечная слава героям, якія загінулі за свабоду!

Ніхто не забыты, нішто не забыта.

Экспарт: