У Дзяржаўным мемарыяльным комплексе "Хатынь" адкрываецца выстава, падрыхтаваная сумесна з Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў і Музеем гісторыі беларускага кіно - філіялам Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь.
Выстава прысвечана прэм'еры аднаго з самых магутных і трагічных фільмаў пра вайну — "Ідзі і глядзі" рэжысёра Элема Клімава.
Выстава пад назвай "Глядзі і памятай..." прымеркавана да 40-годдзя выхаду фільма. Гэта не проста даніна павагі вялікай карціне — гэта глыбокае і эмацыянальнае выказванне пра вайну вачыма дзіцяці, пра памяць, якую нельга забыць, пра праўду, за якую даводзіцца змагацца.
Фільм, зняты ў 1985 годзе, стаў мастацкім і чалавечым подзвігам. Яго шлях на экран быў доўгі і цяжкі: тройчы закрыты, падвергнуўшыся жорсткай цэнзуры, ён усё ж выйшаў — не змякчэлы, не падагнаны пад нормы, а такім, якім яго задумаў рэжысёр. На выставе наведвальнікі даведаюцца, як нараджалася гэтая карціна — з сапраўднымі выбухамі на здымках, з непрафесійнымі акцёрамі, з гісторыяй хлопчыка, які стаў старым за адну вайну.
Наведвальнікі ўбачаць унікальныя фатаграфіі са здымачнай пляцоўкі, старонкі рукапісных сцэнарыяў, старыя афішы і многае іншае.
Гэтая выстава для тых, хто хоча зразумець і не забыцца. "Глядзі і памятай..." — гэта заклік да кожнага з нас!
Кантакты для СМІ:
(801774) 55787
https://www.khatyn.by/ru/
Мы запрашаем вас не проста ўбачыць — а адчуць, успомніць, асэнсаваць. Прыхадзіце. І глядзіце.