Мемарыялы
Государственный мемориальный комплекс
ХАТЫНЬ
rectangle rectangle-mobile

IV З'езд малых гарадоў у Хатыні

15.08.2025

З 12 па 15 жніўня прайшоў IV З'езд малых гарадоў, які аб'яднаў прадстаўнікоў Гродзенскай вобласці (Беларусь) і Ніжагародскай вобласці (РФ).

Праграма з'езда ахапіла некалькі раёнаў, а заключныя мерапрыемствы адбыліся ў горадзе Масты. Тут прайшло падпісанне міжрэгіянальных пагадненняў, накіраваных на развіццё партнёрства ў эканоміцы, культуры і турызме.

15 жніўня дэлегацыя з Ніжагародскай вобласці наведала мемарыяльны комплекс "Хатынь" — месца памяці і смутку, якое сімвалізуе трагедыю вайны і важнасць міру.

Гэты з'езд стаў яшчэ адным крокам да ўмацавання сувязяў паміж рэгіёнамі Беларусі і Расіі.

Экспарт: