"Хатынь" - месца ўвекавечання памяці мірных жыхароў Беларусі, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Гэтая памяць аб'ядноўвае людзей розных краін, культур, веравызнанняў і ўзростаў у жаданні жыць у міры і згодзе.
Мы запрашаем усіх жадаючых у гэты дзень зірнуць па-іншаму на мемарыяльны комплекс "Хатынь" - у вячэрні час, калі сонца ідзе на захад і некалі звычайная маленькая беларуская вёсачка Хатынь заліваецца чырвоным зарывам. Людзі тут не жывуць ужо 83 гады, але памяць пра іх несмяротная. Штодня сюды прыязджаюць сотні чалавек, каб зразумець, наколькі далікатнае чалавечае жыццё, як важна шанаваць яго і не забыцца, якую цану давялося заплаціць за мір на нашай зямлі.
У рамках акцыі мы прапануем нашым наведвальнікам праслухаць экскурсію па музеі і адкрытай частцы мемарыяла, а таксама паўдзельнічаць у памятных акцыях і майстар-класах.
Экскурсіі праводзяцца па папярэднім запісе.
Запісацца на экскурсію і даведацца падрабязную інфармацыю можна па тэлефонах: +37529 103-97-50 (Telegram, Viber, WhatsApp, MAX), +37517 74 26-183 і па пошце Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду..
Кошт: 30 BYN (дарослы), 25 BYN (школьнікі, студэнты).
Адрас: Мінская вобласць, Лагойскі раён, ДМК "Хатынь"
* У праграме магчымыя змены!