Мемарыялы
Государственный мемориальный комплекс
ХАТЫНЬ
rectangle rectangle-mobile

У "Хатыні" адбудзецца адкрыццё выставы "Хацунь і Хатынь - сімвалы трагедыі брацкіх народаў"

23.10.2026

23 кастрычніка 2026 года ў мемарыяльным комплексе "Хатынь" адкрываецца сумесная віртуальная выстава мемарыяльнага комплекса "Хатынь" і Бранскага дзяржаўнага краязнаўчага музея.

Экспазіцыя прымеркавана да 85-годдзя трагедыі вёскі Хацунь і прысвечана мірным жыхарам, якія загінулі ў выніку нацысцкіх карных аперацый.

25 кастрычніка 1941 года карнікі пазбавілі жыцця 318 жыхароў Хацуні, у тым ліку 60 дзяцей. За гэтымі лічбамі — зламаныя чалавечыя лёсы, сем'і, якія страцілі блізкіх, і мірнае жыццё, разбуранае жорсткасцю вайны.

ДМК "Хатынь" выказвае падзяку Бранскаму дзяржаўнаму краязнаўчаму музею за плённае супрацоўніцтва і спадзяецца на яго далейшае развіццё і рэалізацыю новых сумесных праектаў.

З віртуальнай выставай наведвальнікі могуць пазнаёміцца ў холе музея мемарыяльнага комплекса "Хатынь", а таксама на сайце мемарыяла.

Экспарт: