Як дабрацца?
-
На асабістым аўтамабілі/ каршэрынг/ таксі
Мемарыяльны комплекс "Хатынь" размешчаны на 54 кіламетры трасы М 3 (Мінск-Віцебск) устаноўлены паказальнік "Хатынь". Згарнуўшы каля яго і праехаўшы 5 кіламетраў, вы апынецеся на тэрыторыі Дзяржаўнага мемарыяльнага комплексу "Хатынь".
-
У складзе арганізаванай турыстычнай групы
Калі ў вас няма магчымасці даехаць на аўтамабілі, вы можаце карыстацца паслугамі турыстычных фірмаў
-
На грамадскім транспарце
Прамых транспартных зносін паміж гарадамі Беларусі і ДМК «Хатынь» няма. Ёсць два варыянты, як з Мінска даехаць да мемарыяла:
-
Варыянт 1. (маршрутка+таксі)
Неабходна даехаць з г. Мінска да г. Лагойска на маршрутцы: яна спыняецца на прыпынку грамадскага транспарту "ст.м. Усход" (на баку гандлёвага цэнтра "Dana Mall"), выйсці на прыпынку "Аўтастанцыя". Там знайсці або выклікаць таксі да МК "Хатынь".
-
Варыянт 2. (маршрутка+пешшу)
У Мінску з ДС "Карбышава" даехаць да прыпынку "Казыры" на маршрутцы 508 (Мінск-Плешчаніцы) і прайсці да мемарыяла 5 км.
-
Варыянт 1. (маршрутка+таксі)
Даехаць да мемарыяльнага комплексу "Хатынь" можна рознымі спосабамі: