адрас:

223150 Лагойскі р-н, Мінская вобл., Беларусь

тэл.:

+375 17 74 26183 (Заказ экскурсій)

факс:

+375 17 74 55787

Viber:

+375 29 103 97 50

Курган Славы

Мемарыяльны комплекс “Курган Славы” створаны на 21-м кіламетры шашы Мінск-Масква (М1) у гонар завяршэння аперацыі па вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

У аперацыі пад кодавай назвай “Багратыён” прымалі ўдзел чатыры франты: 1-ы Беларускі, 2-гі Беларускі, 3-ці Беларускі і 1-ы Прыбалтыйскі, пад камандаваннем праслаўленых палкаводцаў К.К. Ракасоўскага, Г.Ф. Захарава, І.Д.Чарняхоўскага і І.Х. Баграмяна, а таксама маракі Дняпроўскай рачной флатыліі і эскадрыльі французскіх лётчыкаў-дабравольцаў “Нармандыя”. Значную дапамогу арміі аказалі беларускія партызаны. У выніку аперацыі “Багратыён” нашы войскі поўнасцю вызвалілі тэрыторыю Беларусі, частку Літвы і яе сталіцу Вільнюс, частку Латвіі, частку польскіх зямель і выйшлі да мяжы з Германіяй.

Распрацоўваючы ансамбль “Курган Славы Савецкай Арміі – вызваліцельніцы Беларусі”, скульптары Андрэй Бембель і Анатоль Арцімовіч, архітэктары Леў Міцкевіч і Алег Стаховіч імкнуліся да суровай і строгай прастаты. Дзякуючы гэтаму, зямля, бетон і метал ажылі і загаварылі, нагадваючы аб тым подзвігу, які здейсніў савецкі народ у адзінаборстве з ворагам.

У аснаванне Кургана была закладзена зямля гарадоў-герояў Масквы, Ленінграда, Валгаграда, Севастопаля, Адзесы, Кіева, Брэсцкай крэпасці-героя.

Урачыстае адкрыццё Кургана Славы адбылося 5 ліпеня 1969 года.

У 2015 годзе была праведзеная маштабная рэканструкцыя мемарыяльнага комплексу з абнаўленнем сістэмы асвятлення і ўстаноўкай каскаду сонечных батарэй.

Курган Славы Савецкай Арміі – вызваліцельніцы Беларусі ўключаны ў дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

Чытаць 1949 разоў Апошняя змена 08.08.24