адрас:

223150 Лагойскі р-н, Мінская вобл., Беларусь

тэл.:

+375 17 74 26183 (Заказ экскурсій)

факс:

+375 17 74 55787

Viber:

+375 29 103 97 50

Трагедыя Хатыні

14.05.2020

Ні на адной самай падрабязнай геаграфічнай карце вы не знойдзеце сёння гэтай беларускай вёскі. Яна была знішчана фашыстамі вясной 1943 года.

Ванда Яскевіч – адна са 149 спаленых жыхароў (захавалася адзіная фатаграфія)

Гэта адбылося 22 сакавіка 1943 года. Азвярэлыя фашысты ўварваліся ў вёску Хатынь і абкружылі яе. Жыхары вёскі нічога не ведалі аб тым, што раніцай за 6 км ад Хатыні партызаны абстралялі аўтакалону гітлераўцаў і ў выніку нападзення быў забіты нямецкі афіцэр. Але ні ў чым не павінным людзям фашысты ўжо вынеслі смяротны прысуд. Усё насельніцтва Хатыні ад малога да вялікага – старых, жанчын, дзяцей — выганялі з хат і гналі ў калгаснае гумно. Прыкладамі аўтаматаў падымалі хворых, старых, не шкадавалі жанчын з маленькімі дзецьмі і немаўлятамі. Сюды прывялі сем’і Іосіфа і Ганны Бараноўскіх з 9 дзецьмі, Аляксандра і Аляксандры Навіцкіх з 7 дзецьмі; столькі ж дзяцей было ў сям’і Казіміра і Алены Іотка, самаму меншаму толькі споўніўся год. У гумно прыгналі Веру Яскевіч з сямітыднёвым сынам Толікам. Леначка Яскевіч спачатку хавалася ў двары, а потым вырашыла пабегчы ў лес. Кулі фашыстаў не змаглі дагнаць дзяўчынку. Тады адзін з карнікаў кінуўся за ёю, дагнаў і расстраляў на вачах звар’яцелага ад гора бацькі. Разам з хатынцамі ў гумно трапілі Антон Кункевіч з Юркавічаў і Крысціна Слонская з Камена, якія ў гэты час знаходзіліся ў Хатыні.

Ні адзін дарослы не змог застацца незаўважаным. Толькі траім дзецям – Валодзю Яскевічу, яго сястры Соні Яскевіч і Сашу Жалабковічу ўдалося схавацца ад гітлераўцаў.

Калі ўсе жыхары вёскі былі ў гумне, фашысты запёрлі дзверы, аблажылі будыніну саломай, аблілі бензінам і падпалілі. Драўлянае гумно імгненна загарэлася. У дыме задыхаліся і плакалі дзеці. Дарослыя спрабавалі ратаваць іх. Пад націскам дзесяткаў чалавечых цел не вытрымалі і ўпалі дзверы. У ахопленым агнём адзенні, апанаваныя жахам, людзі кінуліся бегчы, але тых, хто вырываўся з полымя, фашысты расстрэльвалі з аўтаматаў і кулямётаў. Загінулі 149 чалавек, з іх 75 дзяцей да 16— гадовага ўзросту. Вёска была разрабавана і спалена.

Дзве дзяўчыны — Марыя Федаровіч і Юлія Клімовіч – цудам змаглі выбрацца з палаючага гумна і дапаўзці да леса. Абгарэлых, ледзь жывых, іх падабралі жыхары вёскі Хварасцені Каменскага сельсавета. Але і гэта вёска хутка была спалена фашыстамі і абедзве дзяўчыны загінулі.

Жывымі засталіся толькі двое дзяцей – сямігадовы Віктар Жалабковіч і дванаццацігадовы Антон Бараноўскі. Разам з іншымі з палаючага гумна выбегла і Ганна Жалабковіч. Яна моцна трымала за руку сямігадовага сына Віцю. Смяротна параненая жанчына, падаючы, прыкрыла сына сабою. Дзіця з прастрэленай рукой праляжала пад трупам маці да адыходу карнікаў з вёскі. Антон Бараноўскі быў паранены ў нагу разрыўной куляй. Гітлераўцы палічылі яго мёртвым.
Абгарэлых, параненых дзяцей падабралі і выхадзілі жыхары суседніх вёсак. Пасля вайны хлопчыкі выхоўваліся ў дзіцячым доме ў г. п. Плешчаніцы

Адзіны дарослы сведка хатынскай трагедыі — 56-гадовы вясковы каваль Іосіф Камінскі, абгарэлы, паранены, апрытомнеў позна ноччу, калі фашыстаў ужо не было ў вёсцы. Яму давялося перажыць яшчэ адзін цяжкі ўдар: сярод трупаў аднавяскоўцаў ён знайшоў свайго параненага сына. Хлопчык быў смяротна паранены ў жывот, атрымаў моцныя апёкі. Ён памёр на руках у бацькі.

І.І. Камінскі А. Бараноўскі В. Жалабковіч

Гэты трагічны момант з жыцця Іосіфа Камінскага пакладзены ў аснову стварэння адзінай скульптуры мемарыяльнага комплексу “Хатынь” – «Няскораны чалавек».

Трагедыя Хатыні – адзін з тысяч фактаў, што сведчаць аб мэтанакіраванай палітыцы генацыду ў адносінах да насельніцтва Беларусі, якую фашысты ажыццяўлялі на працягу ўсяго перыяда акупацыі. Сотні такіх трагедый адбыліся за тры гады акупацыі (1941 – 1944) на беларускай зямлі.


Шэсць чалавек прызнаны сведкамі хатынскай трагедыі: адзіны дарослы і пяцёра дзяцей.

Яскевіч Уладзімір Антонавіч – 1930 г.н., в. Хатынь.
Плешчаніцкі дзіцячы дом. Рамеснае вучылішча № 9. Токар.
Мінскі аўтазавод.
Служба ў арміі.
У 1952 годзе вярнуўся на аўтазавод. Прайшоў шлях ад токара да майстра цэха. У 1993 годзе выйшаў на пенсію.
Жыў у в. Казыры Лагойскага раёна.
Памёр у 2008 годзе.

(Злева направа) В.А. Яскевіч, В.А. Жалабковіч, С.А.Фіохіна (Яскевіч) на мемарыяльным комплексе “Хатынь”. 1985 г.

Яскевіч (Фіохіна) Сафія Антонаўна – 1934 г.н., в. Хатынь.
Плешчаніцкі дзіцячы дом.
Брэсцкае рамеснае вучылішча сувязі № 15.
г. Мінск. Паштовае аддзяленне, тэлеграфіст.
На пенсіі.
Жыве ў Мінску. Мае двух сыноў і ўнучку.

Жалабковіч Віктар Андрэевіч – 1934 г.н., в.Хатынь.
Плешчаніцкі дзіцячы дом.
Рамеснае вучылішча. Фармоўшчык-ліцейшчык.
Станкабудаўнічы завод.
Служба ў арміі.
Вярнуўся на завод.
Закончыў вячэрняе аддзяленне БПІ па спецыяльнасці інжынер-механік. З 1976 года ў КБТЭМ.
На пенсіі. Жыве ў Мінску. Мае дачку, унучку.

Жалабковіч Аляксандр Пятровіч – 1930 г.н., в. Хатынь.
Плешчаніцкі дзіцячы дом.
Ваеннае вучылішча. Ваенная акадэмія.
Служба ва Узброеных сілах.
Падпалкоўнік запасу. Памёр у 1994 годзе.

Бараноўскі Антон Іосіфавіч – 1930 г.н., в. Хатынь.
Плешчаніцкі дзіцячы дом.
Жыў у Мінску. Трагічна загінуў у 1969 годзе.

Камінскі Іосіф Іосіфавіч – 1887 г.н.
Пасля вайны жыў у в. Казыры. Да апошніх дзён жыцця прыходзіў у Хатынь.
Памёр у 1973 годзе.
Пахаваны ў Лагойску.


Зацверджана
рашэннем выканкома райсавета
дэпутатаў працоўных 26 мая 1969 г.

А К Т

26 мая 1969 года, г. п. Лагойск

Камісія ў складзе: Скорага П.П. – старшыня камісіі, нам. старшыні выканкома раённага Савета дэпутатаў працоўных; члены камісіі: Селіванава М.Е. – пракурор раёна, Шэвель А.А. – заг. аддзела прапаганды і агітацыі РК КПБ, Ягорава М.Ф. – архітэктар раёна, Саўрыцкі Б.І. – раённы інспектар дзяржстатыстыкі, сумесна з жыхарамі спаленай нямецка-фашысцкімі акупантамі в. Хатынь, якія засталіся жывымі, зрабілі ўдакладненне даты спалення вёскі Хатынь і колькасці спаленых жыхароў.

У ходзе праверкі ўстаноўлена наступнае:

1. Вёска Хатынь была спалена нямецка-фашысцкімі захопнікамі 22 сакавіка 1943 года ў 14.00. Спалена 26 хат з надворнымі пабудовамі. Усе жыхары былі сагнаны ў калгаснае гумно, якое было абліта гаручай сумессю і падпалена. Тых, хто спрабаваў выратавацца, расстрэльвалі.

2. Усяго спалена 149 (сто сорак дзевяць) мірных савецкіх жыхароў:

    1. Жалабковіч Андрэй Іванавіч (1897 года)
    2. Жалабковіч Ганна Вікенцьеўна (1905 года)
    3. Жалабковіч Сцяпан (1928 года)
    4. Жалабковіч Ганна (1929 года)
    5. Жалабковіч Сафія (1933 года)
    1. Жалабковіч Пётр Антонавіч (1898 года)
    2. Жалабковіч Сцепаніда Аляксееўна (1903 года)
    3. Жалабковіч Вольга (1928 года)
    4. Жалабковіч Станіслаў (1929 года)
    5. Жалабковіч Раіса (1932 года)
    6. Жалабковіч Лідзія (1934 года)
    1. Жалабковіч Раман Сцяпанавіч (1881 года)
    2. Жалабковіч Сцепаніда Іванаўна (1892 года)
    3. Жалабковіч Віктар (1933 года)
    4. Жалабковіч Галіна (1935 года)
    1. Бараноўскі Іосіф Іванавіч (1899 года)
    2. Бараноўская Ганна Вікенцьеўна (1906 года)
    3. Бараноўскі Мікалай (1928 года)
    4. Бараноўскі Станіслаў (1929 года)
    5. Бараноўскі Уладзімір (1931 года)
    6. Бараноўскі Генадзь (1932 года)
    7. Бараноўская Леаніда (1932 года)
    8. Бараноўская Марыя (1933 года)
    9. Бараноўская Сафія (1934 года)
    10. Бараноўская Алена (1936 года)
    1. Навіцкі Аляксандр Раманавіч (1896 года)
    2. Навіцкая Аляксандра (1901 года)
    3. Навіцкі Леанід (1928 года)
    4. Навіцкі Яўген (1930 года)
    5. Навіцкая Марыя (1932 года)
    6. Навіцкая Ганна (1934 года)
    7. Навіцкі Канстанцін (1938 года)
    8. Навіцкі Антон (1939 года)
    9. Навіцкі Міхаіл (1941 года)
    1. Бараноўская Сафія (1895 года)
    2. Бараноўская Ванда (1918 года)
    3. Бараноўская Ганна (1926 года)
    4. Бараноўскі Мікалай (1937 года)
  1. Хата згарэла без жыхароў.
    1. Жыдовіч Савелій Казіміравіч (1905 года)
    2. Жыдовіч Алена Антонаўна (1908 года)
    3. Жыдовіч Сцяпан (1931 года)
    4. Жыдовіч Казімір (1933 года)
    5. Жыдовіч Адам (1934 года)
    6. Жыдовіч Мікалай (1935 года)
    7. Жыдовіч Вячаслаў (1936 года)
    8. Жыдовіч Міхаіл (1938 года)
    9. Жыдовіч Марыя Антонаўна (1883 года)
    1. Камінскі Іван Іосіфавіч (1892 года)
    2. Камінская Вольга Антонаўна (1896 года)
    3. Камінскі Вячаслаў (1924 года)
    4. Камінская Марыя (1928 года)
    5. Камінскі Станіслаў (1932 года)
    6. Камінская Аня (1933 года)
    7. Камінская Юзэфа (1938 года)
    1. Камінская Адэля (1890 года)
    2. Камінская Ядвіга (1922 года)
    3. Камінскі Адам (1928 года)
    4. Камінскі Міхаіл (1930 года)
    5. Камінская Віля (1932 года)
    6. Кункевіч Антон (1912 года)
    1. Жалабковіч Іван Іванавіч (1904 года)
    2. Жалабковіч Сафія Антонаўна (1907 года)
    3. Жалабковіч Уладзімір (1922 года)
    4. Жалабковіч Лена (1933 года)
    5. Жалабковіч Леаніда (1939 года)
    6. Жалабковіч Міхаіл (1941 года)
    7. Жалабковіч Марыя (1885 года)
    8. Яскевіч Іван Антонавіч (1904 года)
    9. Яскевіч Юлія Іванаўна (1913 года)
    10. Яскевіч Сафія (1933 года)
    11. Яскевіч Алена (1935 года)
    12. Яскевіч Аня (1939 года)
    13. Яскевіч Міхаіл (1941 года)
    1. Іотка Казімір Феліксавіч (1896 года)
    2. Іотка Алена Сцяпанаўна (1898 года)
    3. Іотка Марыя (1925 года)
    4. Іотка Альберт (1928 года)
    5. Іотка Станіслава (1931 года)
    6. Іотка Дамінік (1936 года)
    7. Іотка Рэгіна (1937 года)
    8. Іотка Сцяпан (1939 года)
    9. Іотка Юзэфа (1941 года)
    1. Жалабковіч Ефрасіння Іванаўна (1883 года)
    2. Жалабковіч Іосіф (1904 года)
    3. Жалабковіч Вольга (1909 года)
    1. Іотка Іван Аляксандравіч (1904 года)
    2. Іотка Анастасія Сцяпанаўна (1908 года)
    3. Іотка Казімір (1935 года)
    4. Іотка Юзэфа (1939 года)
    1. Рудак Марыя Іванаўна (1898 года)
    2. Мірановіч Сцепаніда Кліменцьеўна (1875 года)
    1. Дражынская Юзэфа Антонаўна (1911 года)
    2. Дражынская Валянціна (1933 года)
    3. Дражынская Міхаліна (1938 года)
    4. Доўгель Антон Антонавіч (1888 года)
    5. Доўгель Барыс (1933 года)
    1. Мірановіч Іосіф Іосіфавіч(1899 года)
    2. Мірановіч Фёкла Мікалаеўна (1901 года)
    3. Мірановіч Ніна (1925 года)
    4. Мірановіч Фёдар (1934 года)
    5. Мірановіч Пётр (1937 года)
    6. Мірановіч Васіль (1940 года)
    7. Мірановіч Алена (1941 года)
    1. Карабан Канстанцін Усцінавіч (1897 года)
    2. Карабан Марыя (1900 года)
    3. Карабан Леакадзія (1928 года)
    4. Карабан Надзея (1933 года)
    5. Карабан Канстанцін (1939 года)
    1. Федаровіч Ганна Сідараўна(1892 года)
    1. Карабан Пётр Васільевіч (1914 года)
    2. Карабан Алена Гаўрылаўна (1925 года)
    1. Карабан Юлія Амбросіеўна (1878 года)
    2. Карабан Іосіф (1918 года)
    3. Карабан Марыя (1923 года)
    4. Карабан Ганна (1923 года)
    5. Карабан Віктар (1925 года)
    6. Карабан Уладзімір (1941 года)
    1. Яскевіч Антон Антонавіч (1896 года)
    2. Яскевіч Алена Сідараўна (1895 года)
    3. Яскевіч Віктар (1922 года)
    4. Яскевіч Ванда (1923 года)
    5. Яскевіч Вера (1924 года)
    6. Яскевіч Надзея (1934 года)
    7. Яскевіч Уладзіслаў (1936 года)
    8. Яскевіч Толік (7 тыдняў)
    1. Рудак Сцепаніда Антонаўна (1898 года)
    2. Рудак Зінаіда (1925 года)
    3. Рудак Аляксандр (1932 года)
    4. Рудак Рэгіна (1934 года)
    5. Рудак Антон (1938 года)
    1. Рудак Іосіф Іванавіч (1874 года)
    2. Рудак Праскоўя Іванаўна (1877 года)
    3. Рудак Міхаіл Іосіфавіч (1905 года)
    4. Рудак Хрысціна (1912 года)
    5. Рудак Сафія (1938 года)
    6. Рудак Хрысціна (1940 года)
    1. Федаровіч Іосіф Сідаравіч (1889 года)
    2. Федаровіч Петрунеля Амбросіеўна (1894 года)
    3. Федаровіч Марыя (1922 года)
    4. Федаровіч Антон (1925 года)
    5. Федаровіч Іосіф Іосіфавіч (1913 года)
    6. Федаровіч Юлія Антонаўна (1913 года)
    7. Федаровіч Кацярына (1938 года)
    8. Федаровіч Аня (1940 года)
    1. Клімовіч Антон Максімавіч (1890 года)
    2. Клімовіч Юлія (1922 года)
    3. Клімовіч Антон (1926 года)
    4. Слонская Хрысціна Максімаўна (1895 года)
    5. Сакалоўскі Пётр Лявонавіч (1933 года)

Старшыня камісіі П. Скоры

Члены камісіі
М. Селіванаў
А. Шэвель
М. Ягорава
Б. Саўрыцкі

Чытаць 5079 разоў

Галерэя малюнкаў

View the embedded image gallery online at:
https://khatyn.by/be/memorial/tragediya-khatyni#sigProId0d87390483