адрас:

223150 Лагойскі р-н, Мінская вобл., Беларусь

тэл.:

+375 17 74 26183 (Заказ экскурсій)

факс:

+375 17 74 55787

Viber:

+375 29 103 97 50

Гісторыя мемарыяла

14.05.2020

Помнік, што стаяў на магіле жыхароў Хатыні да 1964 г.

І.Камінскі каля помніка «Смуткуючая маці», устаноўленага ў Хатыні ў 1965 г. (фота 1965 г.)

1969 г. Архітэктары: Ю.Градаў, Л.Левін, В.Занковіч

1968 г. Скульптар – народны мастак БССР С.Селіханаў

У памяць аб сотнях беларускіх вёсак, знішчаных нацыстамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, і вялікага ўкладу беларускага народа, які прынёс шматлікія ахвяры ў імя Перамогі, у студзені 1966 г. ЦК КПБ прыняў рашэнне аб стварэнні ў Лагойскім раёне мемарыяльнага комплексу «Хатынь».

У сакавіку 1967 г. быў аб’яўлены конкурс на лепшы праект мемарыяла. У ім перамог калектыў архітэктараў: Ю.Градаў, В.Занковіч, Л.Левін, скульптар – народны мастак БССР С.Селіханаў.

«Праца над праектам захапіла нас, – успамінае Леанід Левін. – Мы прыдумалі вянцы зрубаў на месцы былых дамоў, абеліскі ў выглядзе пячных комінаў, але чагосьці не хапала. Зарослае травой поле, сведка трагедыі, захоўвала мёртвую цішыню. І раптам у гэтай шчымлівай цішыні нечакана заспяваў жаўрук. Гук, тут павінен быць гук!» Так нарадзілася ідэя званоў Хатыні.

Эскізы будучага мемарыяла:

 

Фрагмент макета:

 

Будаваць мемарыял дапамагала ўся краіна. Граніт везлі з кар’ераў Украіны, белы мармур – з Расіі. Першая чарга была завершана ў канцы 1968 года.

Урачыстае адкрыццё мемарыяльнага комплексу “Хатынь” адбылося 5 ліпеня 1969 г.

Цырымонія адкрыцця мемарыяльнага комплексу, частка 1 (2.9 Мб)

Цырымонія адкрыцця мемарыяльнага комплексу, частка 2 (1 Мб)

Урачыста-жалобная цырымонія адкрыцця пачалася ў Мінску. На плошчы Перамогі сабраліся прадстаўнікі ўсіх раёнаў сталіцы, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, дэлегацыі з Расіі, Украіны, Грузіі, Малдавіі і іншых рэспублік, дэлегацыі гарадоў-пабрацімаў, замежныя госці. Ад Вечнага агню быў запалены факел і паднесены да чашы, устаноўленай на бронетранспарцёры, які ў суправаджэнні ганаровага эскорту накіраваўся ў Хатынь. На шматтысячным мітынгу ў Хатыні, прысвечаным адкрыццю мемарыяльнага комплексу, выступілі сведкі хатынскай трагедыі І.І.Камінскі і А.П.Жалабковіч.

Фрагмент выступлення І.Камінскага (3 Мб)

Чытаць 2335 разоў

Галерэя малюнкаў

View the embedded image gallery online at:
https://khatyn.by/be/memorial/istoriya-memoriala#sigProIdeb561e5910