Намеснік начальніка Мінскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы Міністэрства ўнутраных спраў, палкоўнік міліцыі Сяргей Уладзіміравіч Шатрун выказаў словы наказу на доўгую і добрасумленную службу, а таксама павіншаваў з паспяховым праходжаннем першага этапу прафесійнага шляху. Нагадаў усім пра трагічную гісторыю вёскі Хатынь, пра тыя карныя атрады, якія зверствавалі на тэрыторыі Беларусі, пра подзвігі і гераізм нашых суайчыннікаў.
Для ахоўнікаў была арганізавана экскурсія па музеі і месцам памяці з ускладаннем кветак да скульптуры "Непакораны чалавек".
Як адзначыла Ксенія Ушывец, старшы інспектар аддзялення ідэалагічнай работы аддзела ідэалагічнай работы і кадравага забеспячэння Мінскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы Міністэрства ўнутраных спраў:
Выхаванне супрацоўнікаў органаў унутраных спраў у духу патрыятызму, беззапаветнага служэння Радзіме, вернасці прысязе, грамадзянскаму і службоваму абавязку прадугледжвае абавязковае выкарыстанне прыкладаў мінулага, баявых і службовых традыцый органаў унутраных спраў, сучасных гераічных будняў. Гэты працэс немагчымы без мэтанакіраванага ўздзеяння на думкі і пачуцці супрацоўнікаў. Асаблівую ролю ў павышэнні эфектыўнасці такога ўздзеяння адыгрываюць традыцыйныя службовыя рытуалы, адным з якіх з'яўляецца ўручэнне табельнай зброі і пагонаў.
Таму такія ўрачыстыя мерапрыемствы ўжо традыцыйна праходзяць у мемарыяльным комплексе Хатынь.