Мемарыял, размешчаны на месцы канцлагера ў вёсцы Красны Бераг, з'яўляецца памятным і кранальным месцам, якое часам называюць "дзіцячай Хатынню". У 1943 годзе нацысты стварылі тут канцлагер для дзяцей-донараў ва ўзросце ад 8 да 14 гадоў. Некаторых з іх гвалтоўна адпраўлялі ў Германію, а іншых размяркоўвалі па шпіталях у якасці донараў для параненых нямецкіх салдат і афіцэраў. Усяго для гэтай мэты фашысты павезлі 1990 дзяцей.
Аўтарам мемарыяла з'яўляецца заслужаны архітэктар Рэспублікі Беларусь Л.М. Левін. Маленькім хлопчыкам ён перажыў вайну і, стаўшы архітэктарам, гэтая тэма займала вядучае месца ў яго творчасці: "Хатынь", "Яма", "Прарыў", "Трасцянец", "Красны Бераг"... Кожная работа Леаніда Мендзялевіча напоўнена глыбокім сэнсам, сімваламі і алегорыямі.
Экскурсія па мемарыяле пакінула глыбокае ўражанне, якое ўзмацнілася наведваннем новай музейнай экспазіцыі, якая адкрылася 7 снежня гэтага года. Музей працягвае тэму скрадзенага дзяцінства, праз галаграмы транслюючы ўспаміны дзяцей пра даваенны час, пра пачатак вайны. Асобна раскрываецца тэма дзяцей-партызан, дзяцей-падпольшчыкаў, якія мужна і стойка змагаліся за свабоду ў тыле.
Паездка дала магчымасць абмяняцца з калегамі вопытам работы ў мемарыялах, прысвечаных ахвярам сярод мірнага насельніцтва, і асабіста адчуць і перажыць складаныя эмоцыі, якія пакідае пасля сябе наведванне мемарыяла.
Пры наведванні гэтага месца немагчыма стрымаць слёз.