Падрабязна расказала гісторыю мемарыяла і архітэктараў, якія прыклалі руку да яго стварэння. Таксама не абмінула і новы музей, у які запрасіла іх групу і выкладчыкаў. Адказала на ўсе цікавячыя пытанні, у тым ліку датычныя самой работы экскурсавода, бо лекцыя праводзілася для навучэнцаў турыстычнай спецыяльнасці.
23 студзеня 2025 года навуковыя супрацоўнікі мемарыяльнага комплексу "Хатынь" наведалі ДУА "Сярэдняя школа № 60 г. Мінска", дзе правялі лекцыйны занятак на тэму "Хатынь. Трагедыя і памяць" для вучняў 8-10 класаў. Дзецям было цікава даведацца падрабязней пра трагедыю, якая здарылася ў вёсцы "Хатынь", і здзейсніць віртуальную экскурсію па мемарыяльным ансамблі і музейнай экспазіцыі. Падчас лекцыі школьнікі даведаліся пра падзеі, якія папярэднічалі трагедыі, і пра тое, як Хатынь стала сімвалам усіх спаленых вёсак і генацыду беларускага народа. Віртуальная экскурсія дазволіла дзецям акунуцца ў атмасферу мемарыяла, убачыць яго архітэктурныя элементы і зразумець значэнне кожнага з іх.
Мы рады бачыць, як маладое пакаленне праяўляе цікавасць да гісторыі і імкнецца захаваць памяць аб трагічных падзеях. Працягваем перадаваць веды аб трагедыі Хатыні і яе значэнні для нашай краіны, каб ніколі не забываць і не дапусціць паўтарэння.