Кіраўнік расiйскай дэлегацыі Арцём Мікалаеў распавёў, што ў Беларусі ён і некаторыя ягоныя калегі ўпершыню, але нягледзячы на гэта яны адчуваюць сябе тут як дома.
Пра важнасць візіту ў Хатынь:
— Для нас прынцыпова і важна ў гонар святкавання нашай сумеснай Вялікай Перамогі правесці адпаведную работу па захаванні памяці і праўды аб Вялікай Айчыннай вайне, каб маладое пакаленне памятала пра ахвяру, якую прынёс савецкі народ у імя разгрому фашызму ва ўсім свеце, - распавёў Арцём Мікалаеў.
Прыемна, што маладое пакаленне шануе памяць і імкнецца даведацца праўду пра тыя страшныя гады для нашага народа. Важна, каб гісторыя не забывалася і перадавалася з пакалення ў пакаленне, захоўваючы памяць аб героях і ахвярах Вялікай Айчыннай вайны.