У ходзе візіту дэлегацыя наведала музейны і мемарыяльны комплекс з экскурсіяй, усклала кампазіцыю з кветкамі да скульптуры "Непакораны чалавек" і кветкі да Вечнага агню. Яны ўшанавалі памяць усіх загінуўшых і ахвяр Вялікай Айчыннай вайны. Завяршылі свой візіт наведваннем царквы Раства Прасвятой Багародзіцы на тэрыторыі комплексу.
Эла Аляксандраўна Памфілава пакінула памятны запіс у кнізе ганаровых наведвальнікаў комплексу: "Выклікае глыбокую павагу тое, як народ Беларусі захоўвае сваю гістарычную памяць, як ён высока нясе сваю нацыянальную годнасць, адзінства і гонар! Нізкі паклон і пажаданне росквіту і развіцця на доўгую перспектыву Беларусі! Братэрскі народ Расіі заўсёды побач!"
Мемарыяльны комплекс "Хатынь" дзякуе дэлегацыi Расійскай Федэрацыі за іх візіт і падзячныя словы, якія падкрэсліваюць адзінства нашых народаў на карысць развіцця абедзвюх краін і захавання памяці ў імя міру.