адрас:

223150 Лагойскі р-н, Мінская вобл., Беларусь

тэл.:

+375 17 74 26183 (Заказ экскурсій)

факс:

+375 17 74 55787

Viber:

+375 29 103 97 50

Дэлегацыі з Узбекістана і Кыргызстана наведалі мемарыяльны комплекс "Хатынь"

25.01.2025

25 студзеня 2025 года мемарыяльны комплекс "Хатынь" наведалі дэлегацыі з Узбекістана і Кыргызстана, якія складаюцца з прадстаўнікоў Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэферэндумаў у складзе:

  • Нуржан Кармабекаўна Шайлдабекава, Старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэферэндумаў Кыргызскай Рэспублікі;

  • Абдыжапар Гапыравіч Бекматаў, член Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэферэндумаў Кыргызскай Рэспублікі;

  • Мейкінбек Акімавіч Абдаліеў, член Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэферэндумаў Кыргызскай Рэспублікі;

  • Махабат Дуйшэнбекаўна Кажакеева, загадчыца аддзела па арганізацыі выбараў апарата Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэферэндумаў Кыргызскай Рэспублікі;

  • Нізамхаджаеў Зайнідзін Махаматовіч Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Рэспублікі Узбекістан;

  • Рахімава Гюльназа Абдусатараўна член Цэнтральнай выбарчай камісіі Рэспублікі Узбекістан;

  • Фарманаў Аляксандр Касымавіч член Цэнтральнай выбарчай камісіі Рэспублікі Узбекістан;

  • Кілічаў Надзіржон Абраравіч эксперт Цэнтральнай выбарчай камісіі Рэспублікі Узбекістан.

Дэлегацыі прыбылі ў краіну ў якасці міжнародных назіральнікаў на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Падчас візіту супрацоўнікі комплексу правялі для дэлегацый экскурсіі па музеі і мемарыяльным комплексе. Дэлегацыі ўсклалі кветкі да помніка "Непакораны чалавек" і Вечнага агню. Хвілінай маўчання яны ўшанавалі памяць усіх ахвяр Вялікай Айчыннай вайны. У кнізе водзываў члены дэлегацый пакінулі словы спачування беларускаму народу і падзяку супрацоўнікам комплексу, адзначыўшы важнасць захавання памяці аб трагічных падзеях мінулага, каб захаваць мір у будучыні.

"Светлая памяць усім ахвярам вайны на беларускай зямлі і ў свеце. Мемарыял у Хатыні адлюстроўвае боль страты жыццяў і нагадвае нам усім пра тое, што мы павінны прыкладаць усе намаганні для міру і жыцця на зямлі. Дзякую!" – напісала ў кнізе водзываў Нуржан Кармабекаўна Шайлдабекава.

Мемарыяльны комплекс "Хатынь" выказвае падзяку за іх візіт і падтрымку ў захаванні гістарычнай памяці.

Чытаць 34 разоў