Экскурсія пачалася з аповеду экскурсавода пра страшныя падзеі, якія адбыліся ў Хатыні ў 1943 годзе. Дзеці даведаліся пра лёс жыхароў вёскі, знішчанай карным атрадам, і пра подзвіг тых, хто змагаўся за свабоду сваёй Радзімы. Выхаванцы наведалі мемарыял і музей, адкрыты ў 2023 годзе да 80-годдзя хатынскай трагедыі. Музей пакінуў глыбокі след у сэрцах юных патрыётаў, нагадаўшы пра каштоўнасць міру і неабходнасць памятаць урокі гісторыі.
Падчас паездкі выхаванцы клуба "Гонар" і іх бацькі ўшанавалі памяць загінуўшых хвілінай маўчання і ўсклалі кветкі да Вечнага агню.
Апановіч Уладзімір Анатольевіч, кіраўнік ваенна-патрыятычнага клуба "Гонар" падкрэсліў важнасць захавання гістарычнай памяці і перадачы яе новым пакаленням. Ён адзначыў, што такія мерапрыемствы фарміруюць у моладзі павагу да гераізма продкаў і спрыяюць развіццю пачуцця адказнасці за будучыню сваёй краіны. Важна памятаць, што подзвіг герояў жывы, пакуль мы яго шануем і перадаем веды пра яго наступным пакаленням!
Па выніках паездкі хлопцы падзяліліся сваімі ўражаннямі, адзначыўшы, што наведванне "Хатыні" стала для іх важнай і значнай падзеяй.