Міхаіл Савіцкі - чалавек з няпростым лёсам. Нарадзіўся 18 лютага 1922 года ў Віцебскай вобласці, прайшоў вайну, апынуўся ў фашысцкім канцлагеры, перажыў жахі палону і змог вярнуцца да жыцця. Усё, што ён перажыў, ён выказаў у сваіх карцінах. Яго творчасць - гэта голас тых, хто ўжо не можа гаварыць сам.
Асаблівае месца ў яго работах займае цыкл "Лічбы на сэрцы". Гэта серыя карцін пра людзей, якім давялося прайсці праз канцлагеры. Пра боль, страх, надзею і неверагодную сілу волі. Кожная карціна прымушае задумацца, спыніцца, адчуць тую эпоху.
На выставе можна будзе не толькі ўбачыць гэтыя работы, але і паглядзець дакументальны фільм пра Міхаіла Савіцкага. Стужка створана ў рамках праекта "Палітра Перамогі", прысвечанага 80-годдзю вызвалення Беларусі ад фашыстаў. Аўтарам і прадзюсарам праекта стаў Сяргей Кацьер. Ён пастараўся перадаць у фільме ўсю значнасць творчасці Савіцкага, яго ўклад у захаванне памяці пра вайну.
Арганізатары спадзяюцца, што выстава не пакіне нікога абыякавым. Гэта не проста карціны — гэта напамін, што мір і свабода дастаюцца высокай цаной. І мы павінны памятаць пра гэта!
Выстава будзе адкрыта з 18 лютага па 17 сакавіка ў холе музея мемарыяльнага комплекса "Хатынь". Кожны можа прыйсці, паглядзець, адчуць, задумацца.