У ходзе візіту дэлегацыя Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь усклала кветкі да Вечнага агню, а таксама ўшанавалі памяць загінуўшых хвілінай маўчання.
Для іх была арганізавана экскурсія па музеі і мемарыяльным комплексе, у рамках якой госці змаглі падрабязней даведацца пра падзеі, звязаныя са знішчэннем вёскі Хатынь і лёсах яе жыхароў. Асаблівае ўражанне на ўдзельнікаў паездкі зрабіла наведванне храма, асвечанага ў гонар Нараджэння Прасвятой Багародзіцы, размешчанага на тэрыторыі мемарыяла.
Пасля цырымоніі ветэраны пакінулі запіс у Кнізе ганаровых наведвальнікаў, выказаўшы глыбокую падзяку за захаванне памяці аб трагічных старонках гісторыі.
Візіт дэлегацыі Нацыянальнага банка ў "Хатынь" стаў значнай падзеяй, якая падкрэслівае важнасць захавання гістарычнай памяці і перадачы яе будучым пакаленням.