адрас:

223150 Лагойскі р-н, Мінская вобл., Беларусь

тэл.:

+375 17 74 26183 (Заказ экскурсій)

факс:

+375 17 74 55787

Viber:

+375 29 103 97 50

"Вызваліцелі ў памяці - на стагоддзі"

02.04.2025

Штогод 2 красавіка ў Беларусі і ў Расіі на дзяржаўным узроўні адзначаецца Дзень яднання народаў дзвюх краін. Гісторыя памятнай даты сыходзіць да 1996 года, калі 2 красавіка адбылося падпісанне Дамовы аб стварэнні Супольнасці Беларусі і Расіі.

Гэты момант стаў адпраўной кропкай, калі дзве незалежныя краіны ў мэтах аб'яднання свайго матэрыяльнага і інтэлектуальнага патэнцыялу вырашылі стварыць палітычна і эканамічна інтэграваную супольнасць. 

2 красавіка 1997 года, у Маскве Прэзідэнты Беларусі і Расіі падпісалі Дагавор аб Саюзе Беларусі і Расіі. З таго часу 2 красавіка стаў Днём яднання народаў Беларусі і Расіі.

Нашы народы аб'ядноўвае многае: гісторыя, культура, эканоміка, вера... Асаблівая старонка ў гісторыі нашых дзяржаў - Вялікая Айчынная вайна. У памяці людзей беражліва захоўваюцца імёны герояў шматлікіх бітваў і войн. Памяць аб іх жыве ў назвах вуліц, бульвараў, праспектаў нашых гарадоў.

Гэта была наша агульная Перамога. І Памяць таксама агульная. Яна - на стагоддзі.

2 красавіка 2025 года ў холе музея ДМК "Хатынь" будзе ажыццяўляцца паказ дакументальных фільмаў і відэа, прысвечаных героям Вялікай Айчыннай вайны, ураджэнцам гарадоў Расіі, якія вызвалялі Беларусь.

Чытаць 15 разоў