Мемарыялы
Государственный мемориальный комплекс
ХАТЫНЬ
rectangle rectangle-mobile
fire

Адкрыццё выставы "Вайна не змагла забраць толькі Любоў"

19.03.2025

19 сакавіка 2025 года, у мемарыяльным комплексе "Хатынь" адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы "Вайна не змагла забраць толькі Любоў". Экспазіцыя створана сумеснымі намаганнямі мемарыяльнага комплексу "Хатынь" і "Творчай майстэрні архітэктара Левіна Л.М." пад кіраўніцтвам Галіны Леанідаўны Левінай.

У экспазіцыі прадстаўлены рэдкія дакументы, лісты, фатаграфіі, малюнкі ваенных і пасляваенных гадоў з асабістага архіва Леаніда Левіна, яго бацькоў і яго дачкі Галіны.

Франтавыя лісты, якія зачыталі навучэнцы гімназіі горада Лагойска былі напісаныя больш за 80 гадоў таму сям'ёй Левіных. Лісты з фронту з'яўляліся адзінай крыніцай сувязі паміж салдатамі і іх сем'ямі. Гэтыя лісты - гэта не проста папера, а сапраўдныя сведкі эпохі. Яны напоўнены смуткам па родных, надзеяй на перамогу. Гэтыя радкі пісаліся больш за 80 гадоў таму, але іх пяшчота і эмацыйнасць адчуваецца і сёння. Менавіта праз іх мы можам усвядоміць, якую цану плацілі людзі за магчымасць любіць, чакаць, верыць.

Адным з самых кранальных экспанатаў выставы стала лялька, якую Леанід Левін падарыў сваёй дачцэ пасля ўручэння яму Ленінскай прэміі за стварэнне мемарыяльнага ансамбля "Хатынь". Гэты экспанат сімвалізуе пераемнасць пакаленняў, непарыўную сувязь сям'і і памяці, якая перадаецца праз гады.

Асноўная ідэя выставы - паказаць, што вайна забірала многае: жыцця, гарады, вёскі, надзеі і мары, але адно яна не змагла знішчыць – Любоў. Любоў да сям'і, родных, сваёй краіны, сваёй культуры – менавіта гэта пачуццё дазволіла людзям выжыць і захаваць чалавечнасць у самыя страшныя часы.

"Мы хацелі паказаць, што нават ва ўмовах вайны і трагедыі застаецца месца для самага светлага пачуцця - любовi. Гэта тое, што дапамагае нам пераадольваць выпрабаванні і памятаць пра самае важнае", – адзначыла Галіна Леанідаўна Левіна падчас адкрыцця выставы.

Выстава "Вайна не змагла забраць толькі Любоў" будзе адкрыта для наведвальнікаў у мемарыяльным комплексе "Хатынь". Запрашаем усіх жадаючых дакрануцца да гісторыі і адчуць сілу чалавечага духу, любові і памяці.

Экспарт: