адрас:

223150 Лагойскі р-н, Мінская вобл., Беларусь

тэл.:

+375 17 74 26183 (Заказ экскурсій)

факс:

+375 17 74 55787

Viber:

+375 29 103 97 50

Памяць, якую не сцерці

17.04.2025

11 красавіка 2025 года, у дзень, калі ўвесь свет успамінае аб трагедыі вязняў нацысцкіх канцлагераў, супрацоўнікі дзяржаўнай установы "Беларускі культурны цэнтр духоўнага адраджэння" наведалі святое месца памяці — мемарыяльны комплекс "Хатынь".

Гэта была не проста экскурсія — гэта было дакрананне да болю і стойкасці, да памяці, якую немагчыма забыць. Крок за крокам, праходзячы па мемарыяльным комплексе, госці нібы пражывалі страшную трагедыю як сваю ўласную. Кожны звон, кожны памятны знак адгукаўся ў сэрцы глухім рэхам пакут і мужнасці.

Асаблівым, па-сапраўднаму трапяткім момантам стала сустрэча ў храме Нараджэння Прасвятой Багародзіцы. Настаяцель храма протаіерэй Павел Яцуковіч з цяплом прыняў гасцей. Тут, запальваючы свечкі, яны ўшанавалі памяць усіх, хто загінуў у гады Вялікай Айчыннай вайны. Малітва і агонь свечак сталі сімвалам не толькі смутку, але і надзеі — што падобнае больш не паўторыцца.

У завяршэнне гэтай паездкі ўдзельнікі пакінулі запіс у Кнізе ганаровых наведвальнікаў. Яны выказалі словы падзякі, павагі і прызнання супрацоўнікам мемарыяльнага комплексу і падзякавалі за вялікі ўклад у справу захавання нашай агульнай гістарычнай памяці.

Хатынь — гэта не толькі напамін пра страшную цану вайны. Гэта крык памяці, якую мы абавязаны захоўваць і перадаваць будучым пакаленням!

Чытаць 4 разоў