Мемарыялы
Государственный мемориальный комплекс
ХАТЫНЬ
rectangle rectangle-mobile
fire

Дэлегацыя Еўрапейскага саюза наведала "Хатынь"

21.03.2025

Сёння, 21 сакавіка, мемарыяльны комплекс "Хатынь" наведала дэлегацыя Еўрапейскага Саюза ў Рэспубліцы Беларусь. У склад дэлегацыі ўвайшлі прадстаўнікі Аўстрыі, Германіі, Чэхіі, Славакіі, Францыі, Італіі, Румыніі, Польшчы, Фінляндыі, Нідэрландаў, Швейцарыі, Вялікабрытаніі, Балгарыі і Швецыі.

Дыпламаты ўсклалі кветкі да Вечнага агню і ўшанавалі памяць загінуўшых падчас Другой сусветнай вайны. Яны таксама пакінулі свае водзывы ў кнізе ганаровых наведвальнікаў, выказаўшы падзяку за гасціннасць і павагу да беларускага народа.

Звон званоў парушыў урачыстую цішыню, нагадваючы пра трагедыю, якая адбылася ў Хатыні ў 1943 годзе, калі нацысты спалілі вёску разам з яе жыхарамі. Напярэдадні 82-й гадавіны гэтай падзеі, прадстаўнікі Еўрапейскага Саюза выказалі надзею, што новыя пакаленні ніколі не даведаюцца жахаў вайны.

Экспарт: