Гэтая ўзнагарода стала не толькі прызнаннем выдатнага ўкладу аўтараў у савецкую архітэктуру, але і сапраўдным трыумфам усёй беларускай архітэктуры. Да гэтага часу прэмія за стварэнне мемарыяла "Хатынь" лічыцца вяршыняй дасягненняў у галіне манументальнага дойлідства Беларусі.
Мемарыяльны комплекс "Хатынь", адкрыты ў 1969 годзе, стаў самым вядомым помнікам, прысвечаным трагічным старонкам Другой сусветнай вайны на беларускай зямлі. У 1967 годзе аўтарскі калектыў прапанаваў прынцыпова новае для савецкай культурнай прасторы бачанне ваеннага мемарыяла. Аснову архітэктурнай канцэпцыі склала цесная сувязь з прыродным ландшафтам. Мемарыяльны комплекс вылучаецца прастатой форм, адмовай ад пафасу. Вядучым матэрыялам стаў бетон, які падкрэслівае суровасць і бескампраміснасць памяці. "Хатынь" - гэта не проста мемарыял. Гэта філасофскае выказванне, у якім сплятаюцца архітэктура, скульптура, пейзаж, музыка і цішыня.
Кожны элемент комплексу прадуманы да дэталяў: звон званоў, якія стаяць на месцы спаленых вёсак; бронзавая фігура "Няскораны чалавек", які нясе на руках мёртвага дзіцяці; сімвалічныя печкавыя комiны з указаннем назваў і колькасці загінуўшых — усё гэта стварае суцэльную, глыбокую і да гэтага часу актуальную карціну народнай трагедыі.
Мемарыял "Хатынь", нягледзячы на мінулыя дзесяцігоддзі не страціў сваёй актуальнасці і эмацыйнага ўздзеяння. Больш за тое, ён стаў часткай нацыянальнай культурнай спадчыны — Дзяржаўны мемарыяльны комплекс уключаны ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь.
У гэтыя дні, у холе музея мемарыяльнага комплексу "Хатынь" праходзіць выстава пад назвай "Вайна не змагла забраць толькі любоў". Экспазіцыя прысвечана асабістай гісторыі архітэктара Леаніда Левіна і яго сям'і.
Асаблівае месца ў экспазіцыі займае лялька, якую Леанід Левін падарыў сваёй дачцэ Галіне пасля ўручэння яму Ленінскай прэміі за стварэнне мемарыяльнага ансамбля. Гэты прадмет стаў сімвалам той самай любові, якую не змагла знішчыць вайна.
Вайна адымала ўсё — жыццi блізкіх, мары, калечыла чалавечыя лёсы. Але нават у самыя цяжкія часы яна не змагла перамагчы чалавечую любоў. Гэты праект прысвечаны сіле чалавечых пачуццяў ва ўмовах вайны. Вайна не змагла забраць толькі любоў!