Мемарыялы
Государственный мемориальный комплекс
ХАТЫНЬ
rectangle rectangle-mobile
fire

Беларусь памятае: трагедыя мільёнаў не забытая

11.04.2025

11 красавіка ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў.

Больш за тры мільёны чалавек, якія загінулі на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, – гэта не проста лічбы. Гэта – боль, пакуты і страта. Гэтая трагедыя закранула практычна кожную беларускую сям'ю, пакінуўшы незагойныя раны.

У красавіку 2021 года Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь прыняла рашэнне аб узбуджэнні крымінальнай справы па факце генацыду беларускага народа. Гэта расследаванне стала важным крокам у аднаўленні гістарычнай справядлівасці і выяўленні новых фактаў злачынстваў нацыстаў на акупаванай тэрыторыі Беларусі.

Сёння следчыя органы працягваюць вывучэнне матэрыялаў, і з кожным этапам раскрываюцца раней невядомыя падрабязнасці. Беларусь накіравала сотні міжнародных запытаў аб прававой дапамозе ў 30 краін свету, і асабліва актыўную падтрымку аказваюць спецыялісты з Расіі і Лацінскай Амерыкі.

Масіў сабранай інфармацыі велізарны: мільёны старонак архіўных дакументаў, значная частка якіх напісана на нямецкай мове. Паводле ацэнак экспертаў, поўнае вывучэнне гэтых матэрыялаў можа заняць ад пяці да сямі гадоў. Расiйскі бок даў значны аб'ём звестак, якія праліваюць святло на зверствы нацысцкіх акупантаў.

У рамках крымінальнай справы аб генацыдзе было дапытана не менш за 19 554 сведак, сярод якіх – былыя вязні канцлагераў. Дзякуючы іх паказанням удалося ўстанавіць 166 раней невядомых месцаў масавых распраў. Усяго на тэрыторыі Беларусі акупантамі было арганізавана 578 лагераў смерці і месцаў прымусовага ўтрымання мірнага насельніцтва.

У самім Мінску сёння выяўлена 11 месцаў, дзе ў гады вайны ўтрымліваліся і знішчаліся людзі. Таксама маюцца звесткі аб двух дадатковых пунктах – зборным на вуліцы Правіянцкай і перасыльным лагеры ў раёне Камароўкі. Аднак пакуль іх дакладнае месцазнаходжанне і дэталі функцыянавання застаюцца неўстаноўленымі, так як наяўныя дакументы ўтрымліваюць толькі згадкі пра факт іх існавання.

Месцы прымусовага ўтрымання людзей на тэрыторыі горада Мінска:

1. Урочышча Дразды Мінскага раёна, канцлагер (лагер знішчэння) "Дразды", існаваў з чэрвеня па ліпень 1941 г., змяшчалася каля 140 000 чалавек, знішчана каля 10 000 чалавек;

2. г. Мінск, вул. Шырокая (у н. в. вул. Куйбышава), лагер па вул. Шырокай існаваў з 5 ліпеня 1941 года па 30 чэрвеня 1944 года, змяшчалася ўсяго не менш за 20000, пастаянна – каля 2500 чалавек,
знішчана каля 20000 чалавек (вывезены ў Малы Трасцянец, у т. л. у аўтафургонах-"душагубках", забіваліся па дарозе);

3. г. Мінск, раён яўрэйскіх могілак і ніжняга рынку, Мінскае гета, iснаваў з 20 ліпеня 1941 г. па 21 кастрычніка 1943 г., загінула каля 70000 чалавек (расстрэлы ў гета, Тучынцы, вул. Ратамскай, Кальварыйскіх і яўрэйскіх могілках, вывезены ў Малы Трасцянец)

4. в. Трасцянец Мінскага раёна,  верасень 1941 г. - кастрычнік 1943 г. (Благаўшчына); кастрычнік 1943 г. - чэрвень 1944 г. (Шашкоўка),  загінула каля 546000 чалавек;

5. в. Уручча Мінскага раёна, Карніч-балоты, колькасць загінуўшых каля 57418 чалавек;

6. г. Мінск, вул. Правіянцкая, зборны пункт, колькасць загінуўшых не ўстаноўлена;

7. г. Мінск, раён Камароўкі, перасыльны лагер, колькасць загінуўшых не ўстаноўлена;

8. г. Мінск, вул. Валадарскага,  турма, час існавання не ўстаноўлены, мінімум студзень 1942 г. - 1944 г., змяшчалася каля 3 000 чалавек пастаянна, у 1 камеры - ад 60 да 100 чалавек, штодня памірала ад тыфу ад 1 да 2% зняволеных (40-50 чалавек);

9. Паблізу в. Масюкоўшчына, Шталаг №352 - лагер для ваеннапалонных і знішчэння грамадзянскага насельніцтва, існаваў ліпень 1941 г. - ліпень 1944 г., змяшчалася каля 140000, загінула каля 80000 чалавек;

10. Лагер на "Пярэспе" ( паміж сучаснымі Старавіленскім трактам і вул. Чарвякова),  лагер для ваеннапалонных і грамадзянскага насельніцтва, дзейнічаў у чэрвені 1941 г., змяшчалася каля 140000, колькасць загінуўшых не ўстаноўлена;

11. Хутар Петрашкевіча, месца знішчэння, дзейнічаў восень 1941 г. - 1942 г., загінула каля 54000 мірнага насельніцтва;

12. Парк культуры і адпачынку г. Мінск, тэрыторыя былой сельскагаспадарчай выставы, лагер для ваеннапалонных і знішчэння грамадзянскага насельніцтва, дзейнічаў кастрычнік-снежань 1941 г.,
знішчана каля 25000 ваеннапалонных;

13. Лагер у былых вайсковых казармах у мястэчку "Краснае ўрочышча" (панцэрказарма) за 7 км ад Мiнска, побач з сучасным заводам МАЗ, працоўны лагер для ваеннапалонных і цывільнага насельніцтва, дзейнічаў з 1941 па лета 1944 гг., утрымлівалася каля 3 500 чалавек адначасова, колькасць загінуўшых не ўстаноўлена.

На тэрыторыі Мінскай вобласці па дадзеных Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь устаноўлена не менш за 88 месцаў прымусовага ўтрымання людзей:

1. Бярэзінскі р-н, г. Беразіно, в. Якшыцы, працоўны лагер, не ўстаноўлена колькасць знішчаных;

2. Бярэзінскі р-н, г. Беразіно, вул. Інтэрнацыянальная, гета, 1941 - 1942 гг., знішчана 940 чалавек;

3. Бярэзінскі р-н, г. Беразіно, вул. Карла Маркса, турма, не ўстаноўлена колькасць знішчаных;

4. Бярэзінскі р-н, г. Беразіно, тэрыторыя МТС, лагер для грамадзянскага насельніцтва, не ўстаноўлена колькасць знішчаных;

5. Барысаўскі р-н, на поўнач ад г. Барысава, "белае балота", працоўны лагер, 1941-1944 гг., не ўстаноўлена колькасць знішчаных;

6. У раёне фабрыкі "Прафінтэрн" у г. Барысаве працоўны лагер 1941 г. - 28 чэрвеня 1944 г., утрымлівалася каля 1000 чалавек, 28 чэрвеня 1944 г. знішчана 540 чалавек;

7. На тэрыторыі былога ваеннага гарадка на пр-це Рэвалюцыі ў г. Барысаве, "Шталаг-382", лагер для ваеннапалонных і грамадзянскага насельніцтва, 1941 - 1944 гг., знішчана каля 10000 чалавек;

8. Барысаўскі р-н, "Зялёны лагер", лагер для ваеннапалонных і грамадзянскага насельніцтва, 1942 - 1944 гг., знішчана каля 812 чалавек;

9. Барысаўскі р-Н, аг. Стара-Барысаў, штрафны лагер, не ўстаноўлена колькасць знішчаных;

10. Барысаўскі р-н, г. Барысаў, гета, 27 жніўня 1941 г. - 21 кастрычніка 1941 г., знішчана не менш за 7000 чалавек;

11. Барысаўскі р-н, г. Барысаў, турма, ліпень 1941 г. - чэрвень 1944 г., знішчана каля 4608 чалавек;

12. Барысаўскі р-н, в. Зембін, гета, 1941 г., 18 жніўня 1941 г. знішчана 927 чалавек;

13. Барысаўскі р-н, в. Касцюкі, лагер для грамадзянскага насельніцтва, 31 ліпеня 1941 г. знішчана не менш за 18 чалавек;

14. Вілейскі р-н, г. Вілейка, вул. 1-га Мая, турма ў падпарадкаванні гестапа 1941 - 1944 гг., не ўстаноўлена колькасць знішчаных;

15. Вілейскі р-н, г. Вілейка, вул. Стаханаўская, зборны пункт для адпраўкі моладзі ў Германію, не ўстаноўлена колькасць знішчаных;

16. Вілейскі р-н, г. Вілейка, паблізу малаказавода, гета 1941 - 1943 гг., знішчана каля 442 чалавек;

17. Вілейскі р-н, аг. Даўгінава, паблізу яўрэйскіх могілак, гета 1941 - 1942 гг., знішчана каля 800 чалавек;

18. Вілейскі р-н, аг. Ілля, цэнтральная плошча, гета 1941 - 1942 гг., знішчана каля 750 чалавек;

19. Валожынскі р-н, в. Вішнева, гета, восень 1941 г. - жнівень 1942 г. змяшчалася каля 1600 чалавек, знішчана каля 1500 чалавек;

20. Валожынскі р-н, г. Валожын, гета, жнівень 1941 г. - лета 1943 г. знішчана каля 2000 чалавек;

21. Валожынскі р-н, г. Валожын, турма, колькасць загінуўшых не ўстаноўлена;

22. Валожынскі р-н, аг. Ракаў, гета, жнівень 1941 г. - люты 1942 г. змяшчалася каля 1000 чалавек, колькасць знішчаных не ўстаноўлена;

23. Дзяржынскі р-н, г. Дзяржынск, вул. Талстога, 4, турма/ІЧУ, 1941-1944 гг., колькасць знішчаных не ўстаноўлена;

24. Клецкі р-н, г. Клецк, гета, верасень 1941 г. - чэрвень 1942 г., больш за 5000 жыхароў яўрэйскай нацыянальнасці расстраляныя;

25. Клецкі р-н, в. Сіняўка, гета, лета 1941 г. - чэрвень 1942 г. (праведзены расстрэл вязняў), больш за 400 мірных грамадзян яўрэйскай нацыянальнасці расстраляныя;

26. Клецкі р-н, в. Заастравечча, гета, чэрвень 1942 г. (час расстрэлу вязняў гета), 86 грамадзян яўрэйскай нацыянальнасці расстраляна;

27. Капыльскі р-н, г. Капыль, гета, да 22 ліпеня 1942 г., знішчана каля 3500 чалавек;

28. Капыльскі р-н, в. Канюхі, гета, да 19 снежня 1941 г., колькасць знішчаных не ўстаноўлена;

29. Крупскі р-н, в. Кацюхова, рабочая калона, колькасць знішчаных не ўстаноўлена;

30. Крупскі р-н, г. Крупкі, гета, ліпень 1941 г. - снежань 1941 г., знішчана каля 1800 чалавек;

31. Крупскі р-н, г.п. Халапенічы, месца знішчэння яўрэйскага насельніцтва, знішчана каля 1600 чалавек;

32. Крупскі р-н, г. Крупкі, турма, знішчана каля 200 чалавек;

33. Крупскі р-н, в. Падбярэззе, рабочая калона, колькасць знішчаных не ўстаноўлена;

34. Крупскі р-н, г. п. Халапенічы, камера папярэдняга зняволення, колькасць знішчаных не ўстаноўлена;

35. Лагойскі раён, г. п. Плешчаніцы, гета, чэрвень 1941 г. - 21 кастрычніка 1941 г., знішчаных каля 70 чалавек;

36. Лагойскі раён, г. п. Плешчаніцы, турма, колькасць знішчаных не ўстаноўлена;

37. Любаньскі р-н, г. Любань, гета, 1941 - 1943 гг., знішчана каля 770 чалавек;

38. Мінскі р-н, г. Заслаўе, Заслаўскае гета, восень 1941 г., знішчана каля 150 чалавек;

39. Мінскі р-Н, аг. Астрашыцкі Гарадок, Астрашыцка-Гарадоцкае гета, восень 1941 г., знішчана ўсё яўрэйскае насельніцтва;

40. Мінскі р-н, в. Вішнёўка, саўгас "Вішнёўка", лагер 1942 - 1943 г., колькасць знішчаных не ўстаноўлена;

41. Мінскі р-н, в. Падгай, турма, 1941-1944 г., колькасць знішчаных не ўстаноўлена;

42. Маладзечанскі р-н, г. Маладзечна, лагер № 342 "Шталаг", лагер для ваеннапалонных і грамадзянскага насельніцтва, чэрвень 1941 г. - ліпень 1944 г., змяшчалася каля 80000 чалавек, знішчана каля 33150 чалавек;

43 Маладзечанскі р-н, в. Радашковічы, гета, лета 1941 г. - сакавік 1943 г., знішчана каля 2000 чалавек;

44. Маладзечанскі р-н, в. Лебедзева, гета, ліпень 1941 г. - чэрвень 1942 г., знішчана каля 700 чалавек;

45. Маладзечанскі р-н, г. Маладзечна, гета, ліпень 1941 г. - лета 1943 г., знішчана каля 3000 чалавек;

46. Мядзельскі р-н, г.п.. Крывічы, гета, красавік-верасень 1942 г., знішчана каля 477 чалавек;

47. Мядзельскі р-н, г. Мядзел, гета, верасень-лістапад 1942 г., знішчана каля 69 чалавек;

48. Нясвіжскі р-н, п. Гарадзея, гета, 1941 г., знішчана каля 1500 чалавек;

49. Нясвіжскі р-н, г. Нясвіж, гета, 1941 г. - кастрычнік 1941 г., знішчана каля 5000 чалавек;

50. Нясвіжскі р-н, г. Нясвіж, турма, 25 чэрвеня 1941 г. - 04 ліпеня 1944 г. (перыяд акупацыі), колькасць знішчаных не ўстаноўлена;

51. Пухавіцкі р-н, в. Дукора, вул. Смілавіцкая і Балотная, гета, кастрычнік-лістапад 1941 г., знішчана каля 1000 чалавек;

52. Пухавіцкі р-н, г. Мар'іна Горка, працоўны лагер, 1942 г., колькасць знішчаных не ўстаноўлена;

53. Пухавіцкі р-н, в. Вузляны, месца знішчэння насельніцтва 1941 г. – 8 кастрычніка 1942 г. (праведзена акцыя знішчэння), знішчана каля 375 чалавек;

54. Пухавіцкі р-н, г. Мар'іна Горка, гета, ліпень 1941 г., (праіснавала 2 тыдні), знішчана каля 1300 чалавек;

55. Пухавіцкі р-н, г.п. Рудзенск, вул. Дукорская, гета, існавала да лістапада 1941 г., знішчана каля 370 чалавек;

56. Пухавіцкі р-н, в. Скобраўка, дзіцячы донарскі лагер, 1944 г., знаходзілася каля 1800 дзяцей ад 4 да 15 гадоў, колькасць знішчаных не ўстаноўлена;

57. Слуцкі р-н, г. Слуцк, тэрыторыя ваеннага гарадка, лагер для ваеннапалонных і грамадзянскага насельніцтва, 1941 - 1944 гг. знішчана не менш за 14000 чалавек;

58. Слуцкі р-н, г. Слуцк, тэрыторыя ваеннага гарадка, лагер для бежанцаў, знішчана не менш за 1410;

59. Слуцкі р-н, г. Слуцк, гета, жнівень 1941 г. - 8 лютага 1943 г., паводле наяўных звестак знішчана каля 10000 чалавек;

60. Слуцкі р-н, г. Слуцк, турма, колькасць знішчаных не ўстаноўлена;

61. Смалявіцкі р-н, г. Смалявічы, гета, жнівень 1941 г., знішчана каля 2000 чалавек;

62. Смалявіцкі р-н, камера папярэдняга зняволення, колькасць знішчаных не ўстаноўлена;

63. Старобінскі р-н, в. Пагост (цяпер - в. Пагост-1, Салігорскі раён), гета, 1941 г., знішчана каля 440 чалавек;

64. Старадарожскі р-н, г. Старыя Дарогі, лагер грамадзянскага насельніцтва, колькасць знішчаных не ўстаноўлена;

65. Старадарожскі р-н, г. Старыя Дарогі, турма, колькасць знішчаных не ўстаноўлена;

66. Старадарожскі р-н, аг. Шчыткавічы, перасыльны лагер, існаваў да чэрвеня 1944 г., колькасць знішчаных не ўстаноўлена;

67. Уздзенскі р-н, г.Узда, гета, 1941-1943 г. знішчана каля 1740 яўрэяў.

68. Чэрвеньскі р-н, г. Чэрвень, гета, восень 1941 г. - 01 лютага 1942 г., знішчана каля 2000 чалавек;

69. Чэрвеньскі р-н, г. Чэрвень, турма, 1941 - 1944 гг., знішчана каля 1800 чалавек;

70. Стаўбцоўскага р-н, в. Новы Свержань, гета, 1941 - 1943 гг., знішчана каля 2000 чалавек;

71. Стаўбцоўскі р-н, г. Стоўбцы, вул. Савецкая (раней - вул. Паштовая), гета, 1941-1942 гг., знішчана каля 3500 чалавек;

72. Стаўбцоўскі р-н, г. Стоўбцы, вул. Ленінская, турма, 1941-1943 гг., колькасць знішчаных не ўстаноўлена;

73. Дзяржынскі р-н, г. Дзяржынск, вул. Першамайская, гета, ліпень 1941 г. - 21 кастрычніка 1941 г., знішчана каля 1920 чалавек;

74. Крупскі р-н, г. Крупкі, у раёне вул. Армейскай, канцлагер, знішчана каля 2000 чалавек;

75. Крупскі р-н, г.п. Халапенічы, в. Шамкі, месца знішчэння яўрэйскага насельніцтва, знішчана каля 1600 чалавек;

76. Мінскі р-н, аг. Сёмкава, Сёмкаўскі дзіцячы дом, дзіцячы перасыльны (донарскі) лагер 1941 - 1944 г. пастаянна падтрымлівалася колькасць да 500 чалавек, колькасць знішчаных не ўстаноўлена;

77. Маладзечанскі р-н, в. Краснае, гета, восень 1941 г. - сакавік 1943 г., знішчана каля 5000 чалавек;

78. Маладзечанскі р-н, в. Гарадок, гета, сакавік 1942 г. - ліпень 1942 г., знішчана каля 900 чалавек;

79. Пухавіцкі р-н, в. Шацк, лагер, кастрычнік 1941 г. знішчана каля 635 чалавек;

80. Чэрвеньскі раён, г. п. Смілавічы, гета, жнівень 1941 г. -14 кастрычніка 1941 г., знішчана каля 2000 чалавек;

81. Валожынскі р-н, в. Забрэззе, Забрэзскае гета, гета, 1942 г., колькасць знішчаных не ўстаноўлена;

82. в. Мурава, Бярэзінскі раён, працоўны лагер, колькасць знішчаных не ўстаноўлена;

83. аг. Куранец Вілейскага раёна, гета 1941 г. - 9 верасня 1942 г., знішчана не менш за 1040 чалавек;

84. г. Вілейка, па вул. Стаханаўскай, гета, колькасць знішчаных не ўстаноўлена;

85. г. Вілейка, па вул.1 Мая, гета, колькасць знішчаных не ўстаноўлена;

86. г. Вілейка, у раёне бальніцы па вул. Партызанскай, гета, колькасць знішчаных не ўстаноўлена;

87. г. Старыя Дарогі, гета, 06.08.1941 - студзень 1942, знішчана звыш 800 чалавек;

88. Пухавіцкі раён, лагер на торфзаводзе каля вёскі Перажыр працоўны лагер, 1941 - 1944 гг., колькасць загінуўшых не ўстаноўлена.

Такім чынам, за час следства ўжо ўстаноўлена, што маштабы трагедыі, якую перажыў беларускі народ у перыяд акупацыі, значна шырэйшыя, чым лічылася раней. Сёння захаванне гістарычнай памяці пра вайну ўжо пытанне нацыянальнай бяспекі народаў-пераможцаў. Беларусь ніколі не забудзе подзвігі франтавікоў, якія выратавалі Беларусь ад нацызму. Не забудзе і ахвяр генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Крымінальная справа аб генацыдзе перарасла ў агульнанацыянальны праект па аднаўленні гістарычнай праўды. Для Беларусі гэта не проста частка мінулага - гэта памяць, абавязак перад загінуўшымі і папярэджанне будучым пакаленням!

Вашкевіч Марына, загадчык аддзела навуковай і экспазіцыйна-выставачнай работы ДМК "Хатынь"

Экспарт: