Па традыцыі памяць ахвяр генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны яны ўшанавалі хвілінай маўчання і ўскладаннем кветак.
У год 80-годдзя Вялікай Перамогі навядзеннем парадку на тэрыторыі мемарыяла студэнты і супрацоўнікі ВНУ ўнеслі свой уклад у захаванне гістарычнай памяці аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны і ўвекавечанне подзвігу беларускага народа.